Перакла́д Сё́мухі
Пераклад усяе Бібліі, зьдзейсьнены Васілём Сёмухам і выдадзены ў 2002 року ў Менску тарашкевіцай.
Васіль Сёмуха, які сьпярша пачынаў працу над перакладам біблійнае камісіі Беларускай праваслаўнай царквы, у 1995 року выдаў уласны пераклад Новага Запавету і Псалтыру.
У 2002 выйшаў пераклад усяе Бібліі, зьдзейсьнены пад рэдакцыяй місіянэра Юркі Рапецкага (Канада) з дапамогай мітрапалітаБеларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалая.
Асновай гэтых выданьняў стаў расейскі Сынадальны пераклад 1840 року. Сёмухаў пераклад вельмі багаты моўна, аднак крытыкуецца за «непрыкрытую вольнасьць у перакладзе цяжкіх месцаў, дыялектнае напісаньне біблейскіх імёнаў, нарэдка да страты іх запаветнай этымалёгіі»; акрамя таго, дасьледніца Ірына Дубянецкая, доктар сакральнае філязофіі, заўважае, што крыніца перакладу - расейская Сынадальная Біблія - мае сама па сабе шмат тэкстуальных памылак.