Глава 10

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Прыклалі пячаткі: Нээмія - Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія
  • 2. Сэрая, Азарыя, Ерамія,
  • 3. Пашхур, Амарыя, Малхія,
  • 4. Хатуш, Шэванія, Малух,
  • 5. Данііл Гінэтон, Варух,
  • 7. Мэшулам, Авія, Міямін,
  • 8. Маазія, Вілгай, Шэмая: гэта сьвятары.
  • 9. Лявіты: Ісус, сын Азаніі, Вінуй, з сыноў Хэнадада, Кадмііл,
  • 10. і браты іхнія: Шэванія, Гадыя, Кліта, Фэлая, Ханан,
  • 11. Міха, Рэхоў, Хашавія,
  • 12. Закхур, Шэрэвія, Шэванія,
  • 13. Гадыя, Ваній, Вэнінуй.
  • 14. Узначальцы народа: Парош, Пахат-Мааў, Элам, Зату, Ванія,
  • 15. Вуній, Азгад, Бэвай,
  • 16. Аданія, Бігвай, Адын,
  • 17. Атэр, Эзэкія, Азур,
  • 18. Гадыя, Хашум, Бэцай,
  • 19. Харыф, Анатот, Рэвай,
  • 20. Магніяш, Мэшулам, Хэзір,
  • 21. Мэшэзавэл, Садок, Ядуй,
  • 22. Фэлатыя, Ханан, Ананія,
  • 23. Асія, Хананія, Хашуў,
  • 24. Лахэш, Пілха, Шавэк,
  • 25. Рэхум, Хашаўна, Маасэя,
  • 26. Ахія, Ханан, Анан,
  • 27. Малух, Харым, Ваана.
  • 28. І іншы люд, сьвятары, лявіты, брамнікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, што аддзяліліся ад іншаземных народаў да закона Божага, жонкі іхнія, сыны іхнія і дочкі іхнія, усе, што маглі разумець,
  • 29. прысталі да братоў сваіх, да самых ганаровых зь іх, і ўступілі ў абавязанасьць з прысягаю і праклёнам - рабіць паводле закона Божага, які дадзены рукою Майсея, раба Божага, і захоўваць і выконваць усе запаведзі Госпада Бога нашага, пастановы Яго і прадпісаньні Ягоныя,
  • 30. і не аддаваць дачок сваіх іншаземным народам, і іх дачок ня браць за сыноў сваіх;
  • 31. і калі іншаземныя народы будуць прывозіць тавары і ўсё прадажнае ў суботу, ня браць у іх у суботу і ў сьвяты дзень, і ў сёмы год пакідаць пазыкі ўсялякага роду.
  • 32. І паставілі мы сабе ў закон - даваць ад сябе па траціне сікля ў год на патрэбы дома Бога нашага:
  • 33. на хлябы пакладныя і на заўсёднае хлебнае прынашэньне і на заўсёднае цэласпаленьне, на суботы, на новыя месяцы, на сьвяты, на сьвятыя рэчы і на ахвяры за грэх дзеля ачышчэньня Ізраіля, і на ўсё, што робіцца ў доме Бога нашага.
  • 34. І кінулі мы жэрабі пра дастаўку дроў, сьвятары, лявіты і люд, калі якому пакаленьню нашаму ў назначаны час, год у год, прывозіць іх да дома Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада Бога нашага паводле напісанага ў законе.
  • 35. І абавязаліся мы кожны год прыносіць у дом Гасподні пачаткі зь зямлі нашай і пачаткі ўсякіх пладоў з усяго дрэва;
  • 36. таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага.
  • 37. І пачаткі з молатага хлеба нашага і прынашэньняў нашых, і пладоў з усякага дрэва, віна і алею мы будзем дастаўляць сьвятарам у кладоўкі пры доме Бога нашага і дзесяціну зь зямлі нашай лявітам. Яны, лявіты, будуць браць дзесяціну ва ўсіх гарадах, дзе ў нас земляробства.
  • 38. Пры лявітах, калі яны будуць браць лявіцкую дзесяціну, будзе прысутны сьвятар, сын Аарона, каб лявіты дзесяціну з сваіх дзесяцінаў вазілі ў дом Бога нашага ў пакоі, аддзеленыя ад кладоўкі,
  • 39. бо ў гэтыя пакоі як сыны Ізраілевыя, так і лявіты павінны дастаўляць прынашэньні ў дарунак: хлеб, віно і алей. Так сьвятыя сасуды і службіты-сьвятары і брамнікі і сьпевакі. І мы не пакінем дома Бога нашага.
Ничего нет для сопоставления.