- 1. Успомні, Госпадзе, што над намі зьдзейсьнілася; паглядзі, падзівіся на паганьбеньне нашае:
- 2. спадчына нашая перайшла да чужых, дамы нашыя - да іншапляменцаў;
- 3. Мы асірацелі, бяз бацькі; маці нашыя - аўдавелі.
- 4. Ваду сваю п'ем за срэбра, дровы нашыя нам за грошы даюць.
- 5. Нас паганяюць у карак, мы працуем - і ня маем спачыну.
- 6. Працягваем руку да Егіпцянаў, да Асірыянаў, каб наесьціся хлеба.
- 7. Бацькі нашыя грэшнікі: іх больш няма, а мы кару нясем за беззаконьні іхнія.
- 8. Рабы пануюць над намі, і няма каму выбавіць з-пад рукі іхняй.
- 9. Свой хлеб здабываем з пагрозай жыцьцю ад меча.
- 10. Счарнела, як печ, нашая скура ад пякучага голаду
- 11. Жанок на Сіёне няславяць, дзяўчат - у гарадах Юдэйскіх.
- 12. Князі павешаны рукамі іхнімі, абліччы старцаў не ўшанаваны.
- 13. Юнакоў бяруць да жорнаў, і падлеткі падаюць пад ношкамі дроў.
- 14. Старцы не сядзяць больш каля варотаў; хлапцы не сьпяваюць.
- 15. Аціхла радасьць сэрца нашага: карагоды нашыя ў енк абярнуліся.
- 16. Упаў вянок з галавы нашай; гора нам, што мы зграшылі!
- 17. Ад гэтага вось зьнемаглося нашае сэрца; ад гэтага нашыя вочы зацьміліся.
- 18. Ад таго, што апусьцела гара Сіён, лісы ходзяць па ёй.
- 19. Ты, Госпадзе, жывеш вечна; трон твой - род у род.
- 20. Дзеля чаго зусім забываеш нас, пакідаеш на доўгі час?
- 21. Навярні нас да Цябе, Госпадзе, і мы навернемся; абнаві дні нашыя, як спрадвеку было.
- 22. Няўжо ты зусім адкінуў нас, прагневаўся на нас бязь меры?
Ничего нет для сопоставления.