- 1. Ёна моцна засмуціўся з гэтага і быў раздражнёны.
- 2. І маліўся ён Госпаду і сказаў: "о, Госпадзе! ці ж ня раз гэта казаў я, калі быў яшчэ ў краіне маёй? Таму я і пабег у Тарсіс, бо ведаў, што Ты - Бог добры і міласэрны, шматцярплівы і шматлітасьцівы, і шкадуеш за бедства.
- 3. І сёньня, Госпадзе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепей мне памерці, чым жыць".
- 4. І сказаў Гасподзь: "няўжо гэта засмуціла цябе так моцна?"
- 5. І выйшаў Ёна з горада і сеў з усходняга боку каля горада, і зрабіў сабе там намёт і сеў пад ім у цяні, каб убачыць, што будзе з горадам,
- 6. І вырасьціў Гасподзь Бог расьліну, і яна паднялася над Ёнам, каб над галавою ягонай быў цень і каб выбавіць яго ад засмучэньня ягонага; Ёна вельмі ўзрадаваўся расьліне гэтай.
- 7. І зрабіў Бог так, што на другі дзень з зарою чарвяк падтачыў расьліну, і яна засохла.
- 8. А калі ўзышло сонца, навёў Бог сьпякотны ўсходні вецер, і сонца пачало пячы галаву Ёны, так што ён зьнямог і прасіў сабе сьмерці і сказаў: "лепей мне памерці, чым жыць".
- 9. І сказаў Бог Ёну: "няўжо так моцна засмуціўся ты за расьліну?" Ён сказаў: "вельмі засмуціўся, нават да сьмерці".
- 10. Тады сказаў Гасподзь: "ты шкадуеш за расьліну, над якою ты не працаваў і якое не гадаваў, якая за адну ноч вырасла і за адну ж ноч і прапала:
- 11. Мне ці ж не пашкадаваць Нінэвіі, горада вялікага, у якім больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія ня ўмеюць адрозьніць правай рукі ад левай, і мноства быдла?"
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Ёна > Глава 4