< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50

Глава 10

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці.
  • 2. Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.
  • 3. Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
  • 4. Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.
  • 5. Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
  • 6. Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.
  • 7. Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан.
  • 8. Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі;
  • 9. ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам.
  • 10. Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар.
  • 11. З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавот-ір, Калах
  • 12. і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі.
  • 13. Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,
  • 14. Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым.
  • 15. Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт,
  • 16. Евусэй, Амарэй, Гергесэй,
  • 17. Эвэй, Аркей, Сінэй,
  • 18. Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся,
  • 19. і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.
  • 20. Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх.
  • 21. Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага.
  • 22. Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.
  • 23. Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш.
  • 24. Арфаксад спарадзіў (Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра.
  • 25. У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан.
  • 26. Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,
  • 27. Гадарама, Узала, Дыклу,
  • 28. Авала, Авімаіла, Шэву,
  • 29. Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя.
  • 30. Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй.
  • 31. Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх.
  • 32. Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.
Ничего нет для сопоставления.