- 1. Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці.
- 2. Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.
- 3. Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
- 4. Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.
- 5. Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
- 6. Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.
- 7. Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан.
- 8. Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі;
- 9. ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам.
- 10. Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар.
- 11. З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавот-ір, Калах
- 12. і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі.
- 13. Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,
- 14. Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым.
- 15. Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт,
- 16. Евусэй, Амарэй, Гергесэй,
- 17. Эвэй, Аркей, Сінэй,
- 18. Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся,
- 19. і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.
- 20. Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх.
- 21. Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага.
- 22. Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.
- 23. Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш.
- 24. Арфаксад спарадзіў (Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра.
- 25. У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан.
- 26. Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,
- 27. Гадарама, Узала, Дыклу,
- 28. Авала, Авімаіла, Шэву,
- 29. Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя.
- 30. Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй.
- 31. Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх.
- 32. Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Быцьцё > Глава 10