- 1. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
- 2. скажы сынам Ізраілевым: калі жанчына зачне і народзіць немаўля мужчынскага полу, дык яна нячыстая будзе сем дзён; як у дні пакутніцтва яе ачышчэньнем, яна будзе нячыстая;
- 3. а на восьмы дзень абрэжацца крайняя плоць ягоная;
- 4. і трыццаць тры дні павінна яна сядзець, ачышчаючыся ад крывей сваіх; ні да чога сьвяшчэннага не павінна дакранацца і да сьвяцілішча не павінна падыходзіць, пакуль ня мінуцца дні ачышчэньня яе.
- 5. калі ж яна народзіць немаўля жаночага полу, дык падчас ачышчэньня свайго яна будзе нячыстая два тыдні, і шэсьцьдзясят шэсьць дзён трэба сядзець, ачышчаючыся ад крывей сваіх.
- 6. Пасьля заканчэньня дзён ачышчэньня свайго за сына, альбо за дачку, яна павінна прынесьці гадавалае ягня на цэласпаленьне і маладога голуба альбо галубку ў ахвяру за грэх, да ўваходу ў скінію сходу да сьвятара;
- 7. ён прынясе гэта прад аблічча Госпада і ачысьціць яе, і яна будзе чыстая ад цёку крыві яе. Вось закон пра парадзіху немаўляці мужчынскага альбо жаночага полу.
- 8. А калі яна ня можа прынесьці ягняці, дык няхай возьме дзьве галубкі альбо два маладыя галубы, аднаго на цэласпаленьне, а другога ў ахвяру за грэх, і ачысьціць яе сьвятар, і яна будзе чыстая.
Ничего нет для сопоставления.