- 1. Вось цары той зямлі, якіх пабілі сыны Ізраілевыя і зямлю якіх узялі ў спадчыну па той бок Ярдана на ўсход сонца, ад патока Арнона да гары Эрмона, і ўсю раўніну на ўсход:
- 2. Сігон, цар Амарэйскі, які жыў у Эсэвоне і валодаў ад Араера, што каля берага патока Арнона, і ад сярэдзіны патока палавінаю Галаада, да патока Явока, мяжы Аманіцянаў,
- 3. і раўнінаю да самага мора Хінэрэцкага на ўсход і да мора раўніны, мора Салёнага, на ўсход па дарозе да Бэт-Эшымота, а на поўдзень мясьцінамі каля падножжа Фасгі.
- 4. Сумежны Ог, цар Васанскі, апошні з Рэфаімаў, які жыў у Астароце і ў Эдрэі,
- 5. і валодаў гарою Эрмонам і Салхою, і ўсім Васанам, да мяжы Гесурскай і Маахскай, і палавінаю Галаада, да мяжы Сігона, цара Эсэвонскага.
- 6. Майсей, раб Гасподні, і сыны Ізраілевыя забілі іх; і даў яе Майсей, раб Гасподні, у спадчыну племю Рувімаваму, і Гадаваму і палавіне племя Манасіінага.
- 7. І вось цары зямлі, якіх пабіў Ісус і сыны Ізраілевыя па гэты бок Ярдана на захад, ад Ваал-Гада ў даліне Ліванскай да Халака, гары, што прасьціраецца да Сэіра, якую аддаў Ісус плямёнам Ізраілевым у спадчыну, пасьля падзелу іх,
- 8. на гары, на нізінных мясьцінах, на раўніне, на мясьцінах каля гор, і ў пустыні і на поўдні, Хэтэяў, Амарэяў, Хананэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Евусэяў:
- 9. адзін цар Ерыхона, адзін цар Гая, што каля Вэтыля,
- 10. адзін цар Ерусаліма, адзін цар Хэўрона,
- 11. адзін цар Ярмута, адзін цар Лахіса,
- 12. адзін цар Эглона, адзін цар Газэра,
- 13. адзін цар Давіра, адзін цар Гадэра,
- 14. адзін цар Хормы, адзін цар Арада,
- 15. адзін цар Ліўны, адзін цар Адалама,
- 16. адзін цар Македа, адзін цар Вэтыля,
- 17. адзін цар Тапуаха, адзін цар Хэфэра,
- 18. адзін цар Афэка, адзін цар Шарона,
- 19. адзін цар Мадона, адзін цар Асора,
- 20. адзін цар Шымрон-Мэрона, адзін цар Ахсафа,
- 21. адзін цар Таанаха, адзін цар Мэгідона,
- 22. адзін цар Кедэса, адзін цар Ёкнэама каля Кармілы,
- 23. адзін цар Дора каля Нафат-Дора, адзін цар Гаіма ў Галгале,
- 24. адзін цар Тырцы. Усіх цароў трыццаць адзін.
Ничего нет для сопоставления.