Глава 12

  • 1. Вось цары той зямлі, якіх пабілі сыны Ізраілевыя і зямлю якіх узялі ў спадчыну па той бок Ярдана на ўсход сонца, ад патока Арнона да гары Эрмона, і ўсю раўніну на ўсход:
  • 2. Сігон, цар Амарэйскі, які жыў у Эсэвоне і валодаў ад Араера, што каля берага патока Арнона, і ад сярэдзіны патока палавінаю Галаада, да патока Явока, мяжы Аманіцянаў,
  • 3. і раўнінаю да самага мора Хінэрэцкага на ўсход і да мора раўніны, мора Салёнага, на ўсход па дарозе да Бэт-Эшымота, а на поўдзень мясьцінамі каля падножжа Фасгі.
  • 4. Сумежны Ог, цар Васанскі, апошні з Рэфаімаў, які жыў у Астароце і ў Эдрэі,
  • 5. і валодаў гарою Эрмонам і Салхою, і ўсім Васанам, да мяжы Гесурскай і Маахскай, і палавінаю Галаада, да мяжы Сігона, цара Эсэвонскага.
  • 6. Майсей, раб Гасподні, і сыны Ізраілевыя забілі іх; і даў яе Майсей, раб Гасподні, у спадчыну племю Рувімаваму, і Гадаваму і палавіне племя Манасіінага.
  • 7. І вось цары зямлі, якіх пабіў Ісус і сыны Ізраілевыя па гэты бок Ярдана на захад, ад Ваал-Гада ў даліне Ліванскай да Халака, гары, што прасьціраецца да Сэіра, якую аддаў Ісус плямёнам Ізраілевым у спадчыну, пасьля падзелу іх,
  • 8. на гары, на нізінных мясьцінах, на раўніне, на мясьцінах каля гор, і ў пустыні і на поўдні, Хэтэяў, Амарэяў, Хананэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Евусэяў:
  • 9. адзін цар Ерыхона, адзін цар Гая, што каля Вэтыля,
  • 10. адзін цар Ерусаліма, адзін цар Хэўрона,
  • 11. адзін цар Ярмута, адзін цар Лахіса,
  • 12. адзін цар Эглона, адзін цар Газэра,
  • 13. адзін цар Давіра, адзін цар Гадэра,
  • 14. адзін цар Хормы, адзін цар Арада,
  • 15. адзін цар Ліўны, адзін цар Адалама,
  • 16. адзін цар Македа, адзін цар Вэтыля,
  • 17. адзін цар Тапуаха, адзін цар Хэфэра,
  • 18. адзін цар Афэка, адзін цар Шарона,
  • 19. адзін цар Мадона, адзін цар Асора,
  • 20. адзін цар Шымрон-Мэрона, адзін цар Ахсафа,
  • 21. адзін цар Таанаха, адзін цар Мэгідона,
  • 22. адзін цар Кедэса, адзін цар Ёкнэама каля Кармілы,
  • 23. адзін цар Дора каля Нафат-Дора, адзін цар Гаіма ў Галгале,
  • 24. адзін цар Тырцы. Усіх цароў трыццаць адзін.