- 1. Сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.
- 2. Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.
- 3. Дзеці Амрама: Аарон, Майсей і Марыям. Сыны Аарона: Надаў, Авіюд, Элеазар і Ітамар.
- 4. Элеазар спарадзіў Фінэеса, Фінэес спарадзіў Авішуя;
- 5. Авішуй спарадзіў Букія, Букій спарадзіў Азію;
- 6. Азія спарадзіў Зэрахію, Зэрахія спарадзіў Мэраёта;
- 7. Мэраёт спарадзіў Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;
- 8. Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Ахімааса;
- 9. Ахімаас спарадзіў Азарыю, Азарыя спарадзіў Ёанана;
- 10. Ёанан спарадзіў Азарыю, - гэта той, які быў сьвятаром у храме, пабудаваным Саламонам у Ерусаліме.
- 11. І спарадзіў Азарыя Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;
- 12. Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Сэлума;
- 14. Азарыя спарадзіў Сэраю, Сэрая спарадзіў Ёсэдэка.
- 15. Ёсэдэк пайшоў у палон, калі Гасподзь перасяліў Юдэяў і Ерусалімлян рукою Навухаданосара.
- 16. Вось сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.
- 17. Вось імёны сыноў Гірсонавых: Ліўні і Шымэй.
- 18. Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.
- 19. Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Вось нашчадкі Левія па родах іхніх.
- 20. У Гірсона: Ліўні, сын ягоны, Яхаў, сын ягоны; Зіма, сын ягоны.
- 21. Ёах, сын ягоны; Ідо, сын ягоны; Зэрах, сын ягоны; Еатрай сын ягоны.
- 22. Сыны Каата: Амінадаў, сын ягоны; Карэй, сын ягоны; Асір, сын ягоны;
- 23. Элкана, сын ягоны; Эвіясаф, сын ягоны; Асір, сын ягоны;
- 24. Тахат, сын ягоны; Урыіл, сын ягоны; Узія, сын ягоны; Саўл, сын ягоны.
- 25. Сыны Элканы: Амасай і Ахімот.
- 26. Элкана, сын ягоны; Цатай, сын ягоны; Нахат, сын ягоны;
- 27. Эліяф, сын ягоны; Ерахам, сын ягоны; Элкана, сын ягоны. Самуіл, сын ягоны.
- 28. Сыны Самуіла: першынец Ёіль, другі Авія.
- 29. Сыны Мэрары: Махлі; Ліўні, сын ягоны; Шымэй, сын ягоны; Уза, сын ягоны;
- 30. Шыма, сын ягоны; Хагія, сын ягоны; Асая, сын ягоны.
- 31. Вось тыя, якіх Давід паставіў начальнікамі над сьпевакамі ў доме Гасподнім, з часу пастаўленьня ў ім каўчэга.
- 32. Яны служылі сьпевакамі перад скініяй сходу, пакуль Саламон не пабудаваў дома Гасподняга ў Ерусаліме. І яны станавіліся на службу сваю па статуце сваім.
- 33. Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла,
- 34. сын Элканы, сын Ерахама, сын Элііла, сын Тоаха,
- 35. сын Цуфа, сын Элканы, сын Махата, сын Амасая,
- 36. сын Элканы, сын Ёіля, сын Азарыі, сын Цэфаніі,
- 37. сын Тахата, сын Асіра, сын Авіясафа, сын Карэя,
- 38. сын Іцгара, сын Каата, сын Левія, сын Ізраіля;
- 39. і брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго, - Асаф, сын Бэрэхіі, сын Шымы,
- 40. сын Міхаіла, сын Ваасэі, сын Малхіі,
- 41. сын Этнія, сын Зэраха, сын Адаі,
- 42. сын Этана, сын Зімы, сын Шымія,
- 43. сын Яхата, сын Гірсона, сын Левія.
- 44. А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, - па левы бок: Этан, сын Кішыя, сын Аўдыя, сын Малуха,
- 45. сын Хашавіі, сын Амасіі, сын Хэлкіі,
- 46. сын Амцыя, сын Ванія, сын Шэмэра,
- 47. сын Махлія, сын Мушыя, сын Мэрары, сын Левія.
- 48. Браты іх лявіты прызначаны на розныя службы пры доме Божым;
- 49. А Аарон і сыны ягоныя палілі на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку кадзільным, і ўчынялі ўсякае сьвяшчэнадзейства ў Сьвятым Сьвятых і дзеля ачышчэньня Ізраіля ва ўсім, як наказваў раб Божы Майсей.
- 50. Вось сыны Аарона: Элеазар, сын ягоны; Фінэес, сын ягоны; Авіюд, сын ягоны;
- 51. Букій, сын ягоны; Узій, сын ягоны; Зэрахія, сын ягоны;
- 52. Мэраёт, сын ягоны; Амарыя, сын ягоны; Ахітуў, сын ягоны;
- 53. Садок, сын ягоны; Ахімаас, сын ягоны.
- 54. І вось жытлішчы іхнія па селішчах іхніх у межах іх: сынам Аарона з племені Каатава, бо жэрабя выпала ім,
- 55. далі Хэўрон, у зямлі Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго;
- 56. а палі гэтага горада і сёлы яго аддалі Халеву, сыну Ефаніінаму.
- 57. Сынам Аарона далі таксама гарады сховішчаў: Хэўрон і Ліўну зь іх прадмесьцямі, Ятыр і Эштэмоа і прамесьці яго,
- 58. і Хілен і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго,
- 59. і Ашан і прадмесьці яго, Вэтсаміс і прадмесьці яго,
- 60. а ад калена Веньямінавага - Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў.
- 61. Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага.
- 62. Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў.
- 63. Сынам Мэрары па плямёнах іх, ад калена Рувімавага, і ад калена Гадавага, і ад калена Завулонавага, дадзена па жэрабі дванаццаць гарадоў.
- 64. Так далі сыны Ізраілевыя лявітам гарады і прадмесьці іх.
- 65. Далі яны па жэрабі ад калена сыноў Юдавых, і ад калена сыноў Сімяонавых, і ад калена сыноў Веньямінавых тыя гарады, якія яны назвалі па імёнах.
- 66. А некаторым плямёнам сыноў Каатавых дадзены былі нарады ад калена Яфрэмавага.
- 67. І далі ім гарады сховішчаў: Сіхэм і прадмесьці яго на гары Яфрэмавай, і Гезэр і прадмесьці яго,
- 68. і Ёкмэам і прадмесьці яго,
- 69. і Аялон і прадмесьці яго, і Гат-Рымон і прадмесьці яго,
- 70. ад палавіны калена Манасіінага - Анэр і прадмесьці яго, Білэам і прадмесьці яго. Гэта пакаленьню астатніх сыноў Каатавых.
- 71. Сынам Гірсона ад племені паўкалена Манасіінага далі Галан у Васане і прадмесьці яго, і Аштарот і прадмесьці яго.
- 72. Ад калена Ісахаравага - Кедэс і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго,
- 73. і Рамот і прадмесьці яго, і Анэм і прадмесьці яго;
- 74. ад калена Асіравага - Машал і прадмесьці яго, і Аўдон і прадмесьці яго;
- 75. і Хукок і прадмесьці яго, і Рэхоў і прадмесьці яго;
- 76. ад калена Нэфталімавага - Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, і Хамон і прадмесьці яго, і Кірэятаім і прадмесьці яго.
- 77. А астатнім сынам Мэрарыным - ад калена Завулонавага Рымон і прадмесьці яго, Тавор і прадмесьці яго.
- 78. Па той бок Ярдана, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад калена Рувімавага далі Васор у пустыні і прадмесьці яго, і Яацу і прадмесьці яе,
- 79. і Кедэмот і прадмесьці яго, і Мэфаат і прадмесьці яго;
- 80. ад калена Гадавага - Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго,
- 81. і Эсэвон і прадмесьці яго.
Ничего нет для сопоставления.