< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66

Глава 59

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Вось, рука Госпада не пакарацела, каб ратаваць, і вуха Яго не ацяжэла, каб чуць.
  • 2. А беззаконьні вашыя зрабілі падзел паміж вамі і Богам вашым, і грахі вашыя адварочваюць аблічча Яго ад вас, каб ня чуць.
  • 3. Бо рукі вашыя апаганены крывёю і пальцы вашыя - беззаконьнем; вусны вашыя кажуць ману, язык ваш вымаўляе няпраўду.
  • 4. Ніхто не падае голасу за праўду, і ніхто не заступаецца за ісьціну: спадзяюцца на пустое і хлусяць, зачынаюць ліха і спараджаюць ліхадзейства;
  • 5. выседжваюць зьмяіныя яйкі і ткуць павуціну: хто паесьць яек іх, - памрэ, а калі раздушыць, - выпаўзе яхідна.
  • 6. Павуціньне іхняе на вопратку няпрыдатнае, і яны не накрыюцца сваім творам; учынкі іхнія - учынкі няправедныя, і насільле ў руках у іх.
  • 7. Ногі іхнія бягуць ад ліха, і яны сьпяшаюцца праліваць нявінную кроў; думкі іхнія - думкі бязбожныя; спусташэньне і пагібель на сьцежках іхніх.
  • 8. Шляху спакойнага яны ня ведаюць, і няма суду на сьцежках іхніх; шляхі іхнія скрыўленыя, і ніхто, калі ідзе па іх, ня ведае спакою.
  • 9. Таму і далёкі ад нас суд, і правасудзьдзе не дастае нас: чакаем сьвятла, і вось цемра, - азарэньня, і ходзім у змроку.
  • 10. Адчуваем, як сьляпыя сьцяну, і, як без вачэй, ходзім навобмацак; спатыкаемся аполудні, як упоцемках, сярод жывых - як мёртвыя.
  • 11. Усе мы равем, як мядзьведзі, і вуркочам, як галубы; чакаем суду, і няма яго, - ратунку, але ён далёкі ад нас.
  • 12. Бо злачынствы нашыя шматлікія перад Табою, і грахі нашыя сьведчаць супроць нас; бо злачынствы нашыя з намі і беззаконьні нашыя мы ведаем.
  • 13. Мы здрадзілі і зманілі перад Госпадам, і адступіліся ад Бога нашага; гаварылі паклёп і здраду, зачыналі і нараджалі з сэрца ілжывыя словы.
  • 14. І суд адступіў назад, і праўда стала здалёку, бо ісьціна спатыкнулася на плошчы, і сумленнасьць ня можа ўвайсьці.
  • 15. І ня стала ісьціны, і той, хто бяжыць ад ліха, падпадае пад зьнявагу. І Гасподзь убачыў гэта, і агідна было вачам Яго, што няма суду,
  • 16. і бачыў, што няма чалавека, і зьдзіўляўся, што няма заступніка; і памагла Яму сіла Яго, і праўда Ягоная падтрымала Яго.
  • 17. І Ён усклаў на Сябе праўду, як браню, і шлем ратунку - галаву Сваю; і апрануўся ў шату мсьцівасьці, як у вопратку, і пакрыў Сябе руплівасьцю, як плашчом.
  • 18. Па меры адпомсты, паводле гэтай меры Ён дасьць праціўнікам Сваім - лютасьць, ворагам Сваім - помстаю, выспам аддасьць мусовую плату.
  • 19. І збаяцца імені Госпада на захадзе і славы Яго - на ўсходзе сонца. Калі вораг прыйдзе як рака, - подых Госпада прагоніць яго.
  • 20. І прыйдзе Адкупнік Сіёна і сыноў Якава, што адвярнуліся ад бязбожнасьці, кажа Гасподзь.
  • 21. І вось, запавет Мой зь імі, кажа Гасподзь: Дух Мой, які на табе, і словы Мае, якія ўклаў Я ў вусны твае, не адступяць ад вуснаў тваіх і ад вуснаў нашчадкаў тваіх і ад вуснаў нашчадкаў нашчадкаў тваіх, кажа Гасподзь, ад сёньня і давеку.
Ничего нет для сопоставления.