- 1. Вось сыны краіны з палонных перасяленьня, якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі, завёў у Вавілон, якія вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад,
- 2. якія прыйшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Сараем, Рээлаем, Мардахэем, Білшанам, Місфарам, Бігваем, Рэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
- 3. сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два;
- 4. сыноў Сафатыі трыста семдзесят два;
- 5. сыноў Араха сямсот семдзесят пяць;
- 6. сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот дванаццаць;
- 7. сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
- 8. сыноў Затуя дзевяцьсот сорак пяць;
- 9. сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят;
- 10. сыноў Ванія шасьцьсот сорак два;
- 11. сыноў Бэбая шасьцьсот дваццаць тры;
- 12. сыноў Азгада тысяча дзьвесьце дваццаць два;
- 13. сыноў Аданікама шасьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць;
- 14. Сыноў Бігвая дзьве тысячы пяцьдзясят шэсьць;
- 15. сыноў Адына чатырыста пяцьдзясят чатыры;
- 16. сыноў Атэра, з дома Эзэкіі, дзевяноста восем;
- 17. сыноў Бэцая трыста дваццаць тры;
- 18. сыноў Ёры сто дванаццаць;
- 19. сыноў Хашума дзьвесьце дваццаць тры;
- 20. сыноў Гібара дзевяноста пяць;
- 21. ураджэнцаў Віфляема сто дваццаць тры;
- 22. жыхароў Нэтофы пяцьдзясят шэсьць;
- 23. жыхароў Анатота сто дваццаць восем;
- 24. ураджэнцаў Азмавэта сорак два;
- 25. ураджэнцаў Кірыят-Ярыма, Кефіры і Бээрота сямсот сорак тры;
- 26. ураджэнцаў Рамы і Гэвы шасьцьсот дваццаць адзін;
- 27. жыхароў Міхмаса сто дваццаць два;
- 28. жыхароў Вэтыля і Гая дзьвесьце дваццаць тры;
- 29. ураджэнцаў Нэва пяцьдзясят два;
- 30. ураджэнцаў Магбіша сто пяцьдзясят шэсьць;
- 31. сыноў другога Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
- 32. сыноў Харыма трыста дваццаць;
- 33. ураджэнцаў Ліды, Хадыда і Она сямсот дваццаць пяць:
- 34. ураджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць;
- 35. ураджэнцаў Сэнаі тры тысячы шасьцьсот трыццаць.
- 36. Сьвятароў: сыноў Едаі, з дому Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры;
- 38. сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем;
- 39. сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
- 40. Лявітаў: сыноў Ісуса і Кадмііла, з сыноў Гадавіі, семдзесят чатыры;
- 41. сьпевакоў; сыноў Асафа сто дваццаць восем;
- 42. сыноў брамнікаў: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая, - усяго сто трыццаць дзевяць.
- 43. Нэтынэяў: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
- 44. сыны Кероса, сыны Сіягі, сыны Фадона,
- 45. сыны Лебаны, сыны Хагабы, сыны Акува,
- 46. сыны Хагава, сыны Шамлая, сыны Ханана,
- 47. сыны Гідэла, сыны Гахара, сыны Рэаі;
- 48. сыны Рэцына, сыны Нэкоды, сыны Газама,
- 49. сыны Узы, сыны Пасэаха, сыны Бэсая,
- 50. сыны Асны, сыны Мэўніма, сыны Нэфісіма,
- 51. сыны Бакбука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
- 52. сыны Бацлута, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
- 53. сыны Баркоса, сыны Сісры, сыны Тамаха,
- 54. сыны Нэцыяха, сыны Хатыфы.
- 55. Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Гасафэрэта, сыны Фэруды,
- 56. сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
- 57. сыны Сэфатыі, сыны Хатыла, сыны Похэрэт-Гацэбаіма, сыны Амія,
- 58. усяго - нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
- 59. І вось тыя, што выйшлі Тэлмэлаха, Тэл-Харшы, Хэруб-Адан-Імэра, якія не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё - ці зь Ізраіля яны:
- 60. сыны Дэлая, сыны Товія, сыны Нэкоды, шасьцьсот пяцьдзясят два.
- 61. І з сыноў сьвятарскіх: сыны Хабая, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дачок Вэрзэлія Галаадыцяніна і пачаў называцца імем іхнім.
- 62. Яны шукалі свайго запісу радавода, і не знайшлося яго, а таму выключаны са сьвятарства.
- 63. І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
- 64. Усё супольства разам складалася з сарака двух тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
- 65. акрамя рабоў іхніх і рабыняў іхніх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і пясьнярак дзьвесьце.
- 66. Коней у іх сямсот трыццаць шэсьць, кабыл у іх дзьвесьце сорак пяць.
- 67. вярблюдаў у іх чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
- 68. З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным.
- 69. Паводле дастатку свайго, яны далі ў скарбніцу на працу шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата і пяць тысяч мінаў срэбра і сто сьвятарскіх вопратак.
- 70. І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і народ і сьпевакі, і брамнікі і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль ў гарадах сваіх.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Эздра > Глава 2