Глава 6

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6
  • 1. Дзеці, слухайцеся сваіх бацькоў у Госпадзе, бо гэтага патрабуе справядлівасьць.
  • 2. Шануй бацьку твайго і маці - гэта першая запаведзь з абяцаньнем:
  • 3. "Хай будзе табе добра, і будзеш доўга жыць на зямлі".
  • 4. І вы, бацькі, не дакучайце дзецям вашым, а гадуйце іх у навуцы і настаўленьні Гасподнім.
  • 5. Рабы, слухайцеся гаспадароў сваіх цялесных са страхам і трымценьнем, у прастаце сэрца вашага, як Хрыста,
  • 6. ня ў блізірнай толькі паслужлівасьці, як чалавекадагоднікі, а як рабы Хрыстовыя, выконваючы волю Божую ад душы,
  • 7. служачы шчыра, як Госпаду, а ня як людзям,
  • 8. ведаючы, што кожны атрымае ад Госпада ў меру дабра, якое ён зрабіў, хай то раб, хай вольнік.
  • 9. І вы, гаспадары, рабеце зь імі гэтак сама, лагодзьце строгасьць, ведаючы, што і над вамі самімі і над імі ёсьць на нябёсах Гасподзь, Які не зважае на асобы.
  • 10. Нарэшце, браты мае, мацуйцеся Госпадам і магутнасьцю сілы Ягонай;
  • 11. апранецеся ў поўную зброю Божую, каб вам можна было стаць супроць хітрыкаў д'ябальскіх;
  • 12. бо нашае змаганьне ня супроць крыві і плоці, а супроць начальстваў, супроць уладаў, супроць сьветаўпраўцаў цемры сьвету гэтага, супроць духаў злосьці паднябесных.
  • 13. Дзеля гэтага прымеце поўную зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у часіну ліхую і, усё адолеўшы, выстаяць.
  • 14. Так што станьце, апаясаўшы сьцёгны вашыя праўдаю, і апрануўшыся ў браню праведнасьці,
  • 15. і абуўшы ногі ў гатовасьць абвяшчаць мір;
  • 16. а найперш за ўсё вазьмеце шчыт веры, якім зможаце пагасіць усе распаленыя стрэлы ліхадзея;
  • 17. і шалом ратунку вазьмеце, і меч духоўны, які ёсьць Слова Божае;
  • 18. усякаю малітваю і просьбаю малецеся ў любы час духам, і дбайце пра гэта самае з усёй сталасьцю і благаньнем за ўсіх сьвятых
  • 19. і за мяне, каб мне дадзена было слова - вуснамі маімі адкрыта і адважна абвяшчаць таямніцу зьвеставаньня,
  • 20. дзеля якога я пасольствую ў кайданах, каб я сьмела прапаведаваў, як я і павінен.
  • 21. А каб і вы ведалі пра мае акалічнасьці і дзеі, пра ўсё раскажа вам Тыхік, любасны брат і верны ў Госпадзе службіт,
  • 22. якога я і паслаў да вас на тое самае, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя.
  • 23. Мір братам і любоў зь вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.
  • 24. Мілата з усімі, што нязьменна любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста. Амін.