Глава 5

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5
  • 1. А пра часы і часіны няма патрэбы пісаць вам, браты,
  • 2. бо самі вы дакладна ведаеце, што дзень Гасподні так прыйдзе, як злодзей уначы.
  • 3. Бо, калі будуць казаць: "мір і бясьпека", тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель, як мука родамі спасьцігае цяжарную, і ня ўнікнуць.
  • 4. Але вы, браты, ня ў цемры, каб дзень застаў вас, як злодзей;
  • 5. бо ўсе вы - сыны сьвятла і сыны дня: мы - ня сыны ночы, ні цемры.
  • 6. Дык вось, ня будзем спаць, як іншыя, а будзем чуваць і цьвярозіцца.
  • 7. Бо, хто сьпіць, сьпіць уночы, і хто ўпіваецца, упіваецца ўночы.
  • 8. Мы ж як сыны дня, будзем цьвярозіцца, апрануўшыся ў браню веры і любові і ў шалом надзеі на збавеньне,
  • 9. таму што Бог вызначыў нас не на гнеў, а на атрыманьне збавеньня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
  • 10. Які памёр за нас, каб мы, ці то чуваем, ці то сьпім, жылі разам зь Ім.
  • 11. Таму ўмаўляйце адно аднаго і навучайце адно аднаго, як вы і робіце.
  • 12. Просім жа вас, браты, паважаць тых, якія працуюць у вас, і якія пастаўлены над вамі ў Госпадзе, і якія на розум вас настаўляюць,
  • 13. і шанаваць іх пераважна зь любоўю за справу іхнюю; будзьце ў згодзе паміж сабою.
  • 14. Молім вас таксама, браты, настаўляйце на розум бясчынцаў, суцяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце цярплівыя з усімі.
  • 15. Глядзеце, каб хто каму не плаціў злом за зло; а заўсёды шукайце дабра і адно аднаму і ўсім.
  • 16. Заўсёды радуйцеся.
  • 17. Бесьперастанку малецеся.
  • 18. За ўсё дзякуйце: бо такая за вас воля Божая ў Ісусе Хрысьце.
  • 19. Духа не гасеце.
  • 20. Прароцтваў не прыніжайце.
  • 21. Усё выпрабоўвайце, добрага трымайцеся.
  • 22. Ухіляйцеся ад ліхаты ў любым яе выглядзе.
  • 23. Сам жа Бог міру няхай асьвеціць вас ва ўсёй поўніцы, і ваш дух і душа і цела ва ўсёй цэласьці няхай захаваюцца без пахібы ў прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста.
  • 24. Верны Той, Хто заклікае вас, Які і зьдзейсьніць гэта.
  • 25. Браты! малецеся за нас.
  • 26. Вітайце ўсіх братоў цалаваньнем сьвятым.
  • 27. Заклікаю вас Госпадам прачытаць гэта пасланьне ўсім сьвятым братам. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.