- 1. І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго,
- 2. мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх.
- 3. Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф.
- 4. Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок.
- 5. А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр.
- 6. Сіф жыў сто пяць гадоў і спарадзіў Эноса.
- 7. Пасьля нараджэньня Эноса Сіф жыў васямсот сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 8. А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр.
- 9. Энос жыў дзевяноста гадоў і спарадзіў Каінана.
- 10. Пасьля нараджэньня Каінана Энос жыў васямсот пятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 11. А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр.
- 12. Каінан жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Малелэіла.
- 13. Пасьля нараджэньня Малелэіла Каінан жыў васямсот сорак гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 14. А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр.
- 15. Малелэіл жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Ярэда.
- 16. Пасьля нараджэньня Ярэда Малелэіл жыў васямсот трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 17. А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр.
- 18. Ярэд жыў сто шэсьцьдзясят два гады і спарадзіў Эноха.
- 19. Пасьля нараджэньня Эноха Ярэд жыў сто восемдзесят гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 20. А ўсіх дзён Ярэдавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады; і ён памёр.
- 21. Энох жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Мафусала.
- 22. І хадзіў Энох прад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 23. А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.
- 24. І хадзіў Энох прад Богам; і ня стала яго, бо Бог узяў яго.
- 25. Мафусал жыў сто восемдзесят сем гадоў і спарадзіў Ламэха.
- 26. Пасьля нараджэньня Ламэха Мафусал жыў сямсот восемдзесят два гады і спарадзіў сыноў і дачок.
- 27. А ўсіх дзён Мафусалавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў; і ён памёр.
- 28. Ламэх жыў сто восемдзесят два гады і спарадзіў сына,
- 29. і даў яму імя: Ной, сказаўшы: ён суцешыць нас у працы нашай і ў працы рук нашых, калі ўрабляцьме зямлю, якую пракляў Гасподзь Бог.
- 30. І жыў Ламэх пасьля нараджэньня Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 31. А ўсіх дзён Ламэхавых было сямсот семдзесят сем гадоў; і ён памёр.
- 32. Ною было пяцьсот гадоў; і спарадзіў Ной трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта.
Ничего нет для сопоставления.