- 1. Жэрабя племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх, выпала такое: сумежна зь Ідумэяю была пустыня Сін, на поўдзень, пры канцы Тэмана;
- 2. паўднёвай мяжою іх быў край мора Салёнага ад затокі, якая прасьціралася на поўдзень;
- 3. на поўдні ідзе яна да ўзвышша Акравімскага, праходзіць Цын і, падымаючыся з паўднёвага боку да Кадэс-Варны, праходзіць Хецрон і, падымаючыся да Адара, паварочвае ў Каркаі,
- 4. потым праходзіць Ацмон, ідзе да патоку Егіпецкага, так што канец гэтай мяжы ёсьць мора. Гэта будзе ваша паўднёвая мяжа.
- 5. А мяжою на ўсход мора Салёнае, да ўтоку Ярдана; а мяжа з паўночнага боку ад затокі мора, ад утоку Ярдана;
- 6. адсюль мяжа падымаецца да Бэт-Хоглы і праходзіць з паўночнага боку да Бэт-Аравы, і ідзе мяжа ўгору да каменя Багана, сына Рувімавага;
- 7. потым падымаецца мяжа да Давіра ад даліны Ахор і на поўначы паварочвае да Галгала, які насупраць узвышша Адуміма, што з паўднёвага боку патока; адсюль мяжа праходзіць да водаў Эн-Шэмэша і канчаецца каля Эн-Рагела;
- 8. адсюль мяжа ідзе ўгору да даліны сына Эномавага з паўднёвага боку Евуса, які ёсьць Ерусалім, і падымаецца мяжа на вяршыню гары, якая на захад насупраць даліны Эномавай, якая на краі даліны Рэфаімаў на поўнач;
- 9. ад вяршыні гары мяжа паварочвае да крыніцы водаў Нэфтоах і ідзе да гарадоў гары Эфрона, і паварочвае мяжа да Ваала, які ёсьць Кірыят-Ярым;
- 10. потым паварочвае мяжа ад Ваала да мора, да гары Сэіра, і ідзе паўночным схілам гары Еарым, якая ёсьць Кесалон, і, сыходзячы да Вэтсаміса, праходзіць праз Тымну;
- 11. адсюль мяжа ідзе паўночным бокам Экрона, і паварочвае мяжа да Шыкарона, праходзіць праз гару Ваал і даходзіць да Яўнэіла, і канчаецца мяжа каля мора. Заходнюю мяжу ўтварае вялікае мора.
- 12. Вось мяжа сыноў Юдавых з родамі іхнімі з усіх бакоў.
- 13. І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон.
- 14. І выгнаў адтуль Халеў трох сыноў Энакавых: Шэшая, Ахімана і Талмая, дзяцей Энакавых.
- 15. Адсюль Халеў пайшоў супроць жыхароў Давіра.
- 16. І сказаў Халеў: хто разаб'е Кірыят-Сэтэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку.
- 17. І ўзяў яго Гатанііл сын Кеназа, брата Халевавага, і аддаў ён за жонку яму Ахсу, дачку сваю.
- 18. І сталася, як яна мела ісьці, дык яна намовіла яго прасіць у бацькі свайго поля. І яна зышла з асла, а Халеў сказаў ёй: што табе?
- 19. Яна сказала: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы водаў. І даў ён ёй крыніцы верхнія і крыніцы ніжнія.
- 20. Вось надзел племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх:
- 21. гарады з краю плямёнаў сыноў Юдавых сумежныя з Ідумэяй на поўдні былі: Каўцэіл, Эдэр і Ягур,
- 22. Кіна, Дымона, Адада,
- 23. Кедэс, Асор і Ітнан,
- 24. Зіф, Тэлэм і Валот,
- 25. Гацор-Кадата, Кірыят, Хэцрон, інакш Гацор,
- 26. Амам, Шэма і Малада,
- 27. Хацар-Гада, Хэшмон і Вэт-Палет,
- 28. Хацар-Шуал, Вірсавія і Візіятэя,
- 29. Ваала, Іім і Ацэм,
- 30. Элталад, Кесід і Хорма,
- 31. Цыклаг, Мадмана і Сансана,
- 32. Леваот, Шэліхім, Аін і Рымон: усяго дваццаць дзевяць гарадоў зь сёламі.
- 33. На нізінных мясьцінах: Эштаол, Цора і Ашна,
- 34. Занаах, Эн-Ганім, Тапуах і Гаэнам,
- 35. Ярмут, Адалам, Соха і Азэка,
- 36. Шаараім, Адытаім, Гедэра альбо Гедэратаім: чатырнаццаць гарадоў зь іх сёламі.
- 37. Цэнан, Хадаша, Міглдал-Гад,
- 38. Дылеан, Міцфэ і Ёктэіл,
- 39. Лахіс, Вацкат і Эглон,
- 40. Хабон, Лахмас і Хітліс,
- 41. Гедэрот, Бэт-Дагон, Наэма і Мэкед: шаснаццаць гарадоў зь іх сёламі.
- 42. Ліўна, Этэр і Ашан,
- 43. Іфтах, Ашна і Нэцыў,
- 44. Кеіла, Ахзіў і Марэша: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.
- 45. Экрон за залежнымі ад яго і сёламі яго,
- 46. І ад Экрона да мора ўсё, што каля Азота, зь сёламі іх,
- 47. Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа.
- 48. На горах: Шамір, Ятыр і Соха,
- 49. Дана, Кірыят-Сана, інакш Давір,
- 50. Анат, Эштэма і Анім,
- 51. Гашэн, Халон і Гіла: адзінаццаць гарадоў зь іх сёламі.
- 52. Араў, Дума і Эшан,
- 53. Янум, Бэт-Тапуах і Афэка,
- 54. Хумта, Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, і Цыгор: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.
- 55. Маон, Карміл, Зіф і Юта,
- 56. Іўзрээль, Ёкдам і Занаах,
- 57. Каін, Гіва і Тымна: дзесяць гарадоў зь іх сёламі.
- 58. Халхуд, Бэт-Цур і Гедор,
- 59. Маарат, Бэт-Анот і Элтэкон: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.
- 60. Кірыят-Ваал, інакш Кірыят-Ярым і Арава: два гарады зь іх сёламі.
- 61. У пустыні: Бэт-Арава, Мідын і Сэкаха,
- 62. Ніўшан, Ір-Мэлэх і Эн-Геды: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.
- 63. А Евусэяў, жыхароў Ерусаліма, не маглі выгнаць сыны Юдавыя, і таму Евусэі жывуць з сынамі Юды ў Ерусаліме аж да сёньня.
Ничего нет для сопоставления.