- 1. Правадыры пакаленьняў лявіцкіх прыйшлі да Элеазара сьвятара і да Ісуса, сына Нава, і да правадыроў пакаленьняў сыноў Ізраілевых,
- 2. і казалі ім у Сіломе, у зямлі Ханаанскай, і сказалі: Гасподзь загадаў праз Майсея даць нам гарады на жыхарства і прадмесьці іх пад быдла наша.
- 3. І далі сыны Ізраілевыя лявітам з надзелаў сваіх, паводле загаду Гасподняга, гэтыя гарады з прадмесьцямі іх.
- 4. Выпала жэрабя плямёнам Каатавым; і дасталася па жэрабі сынам Аарона сьвятара, лявітам, ад племя Юдавага і ад племя Сымонавага і ад племя Веньямінавага трынаццаць гарадоў;
- 5. а астатнім сынам Каата ад родаў племя Яфрэмавага і ад племя Данавага і ад палавіны племя Манасіінага паводле жэрабя дзесяць гарадоў;
- 6. сынам Гірсонавым - ад родаў племя Ісахаравага і ад племя Асіравага і ад племя Нэфталімавага і ад палавіны племя Манасіінага ў Васане па жэрабі трынаццаць гадоў;
- 7. сынам Мэрарыным, паводле іх родаў, ад племя Рувімавага, ад племя Гадавага і ад племя Завулонавага - дванаццаць гарадоў.
- 8. І аддалі сыны Ізраілевыя лявітам гэтыя гарады з прадмесьцямі іх, як загадаў Гасподзь праз Майсея, паводле жэрабя.
- 9. Ад племя сыноў Юдавых і ад племя сыноў Сымонавых далі гарады, якія названы паводле імя:
- 10. сынам Аарона, з родаў Каатавых, з сыноў Лявіі,
- 11. далі Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон, на гары Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго;
- 12. а поле гэтага горада і сёлы яго аддалі ва ўласнасьць Халеву, сыну Ефаніінаму.
- 13. І вось сынам Аарона сьвятара далі горад сховішча забойцаў, Хэўрон і прадмесьці яго, Ліўну і прадмесьці яе,
- 14. Іятыр і прадмесьці яго, Эштэмо і прадмесьці яго,
- 15. Халон і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго,
- 16. Аін і прадмесьці яго, Юту і прадмесьці яе, Бэт-Шэшэм і прадмесьці яго: дзевяць гарадоў ад двух плямёнаў гэтых;
- 17. а ад племя Веньямінавага: Гаваон і прадмесьці яго, Геву і прадмесьці яе,
- 18. Анатот і прадмесьці яго, Алмон і прадмесьці яго: чатыры гарады.
- 19. Усіх гарадоў сынам Ааронавым, сьвятарам, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх.
- 20. І родам сыноў Каатавых, лявітаў, астатнім з сыноў Каатавых, паводле жэрабя іхняга, дасталіся гарады ад племя Яфрэмавага;
- 21. далі ім горад сховішча забойцаў, Сіхем і прадмесьці яго, на гары Яфрэмавай, Газэр і прадмесьці яго;
- 22. Кіўцаім і прадмесьці яго, Бэт-Арон і прадмесьці яго: чатыры гарады;
- 23. ад племя Данавага: Элтэке і прадмесьці яго, Гівэтон і прадмесьці яго,
- 24. Аялон і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: чатыры гарады;
- 25. ад палавіны племя Манасіінага: Фаанах і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: два гарады.
- 26. Усіх гарадоў з прадмесьцямі іх пастатнім родам сыноў Каатавых дзесяць.
- 27. А сынам Гірсонавым, з родаў лявіцкіх: ад палавіны племя Манасіінага горад сховішча забойцам, Галан у Васане і прадмесьці яго, і Бээштэру і прадмесьці яе: два гарады;
- 28. ад племя Ісахаравага: Кішыён і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго,
- 29. Ярмут і прадмесьці яго, Эн-Ганім і прадмесьці яго: чатыры гарады;
- 30. ад племя Асіравага: Мішал і прадмесьці яго, Аўдон і прадмесьці яго,
- 31. Хэлкат і прадмесьці яго, Рэхаў і прадмесьці яго: чатыры гарады;
- 32. ад племя Нэфталімавага горад сховішча забойцам, Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, Хамот-Дор і прадмесьці яго, Картан і прадмесьці яго: тры гарады.
- 33. Усіх гарадоў сынам Гірсонавым, паводле родаў іхніх, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх.
- 34. Родам сыноў Мэрарыных, астатнім лявітам: ад племя Завулонавага Ёкнэам і прадмесьці яго, Карту і прадмесьці яе,
- 35. Дымну і прадмесьці яе, Нагалал і прадмесьці яго: чатыры гарады;
- 36. ад племя Рувімавага Бэцэр і прадмесьці яго, Яаца і прадмесьці яе,
- 37. Кедэмот і прадмесьці яго, Мэфаат і прадмесьці яго: чатыры гарады;
- 38. ад племя Гадавага: гарады сховішчы забойцаў - Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, Маханаім і прадмесьці яго,
- 39. Эсэвон і прадмесьці яго, Язэр і прадмесьці яго: усіх гарадоў чатыры,
- 40. Усіх гарадоў сынам Мэрарыным паводле родаў іхніх, астатнім родам лявіцкім, паводле жэрабя дасталася дванаццаць гарадоў.
- 41. Усіх гарадоў лявіцкіх сярод валоданьняў сыноў Ізраілевых было сорак восем гарадоў з прадмесьцямі іх.
- 42. Пры гарадах гэтых былі каля кожнага горада прадмесьці вакол яго: так было пры ўсіх гарадах гэтых.
- 43. Такім чынам аддаў Гасподзь Ізраілю ўсю зямлю, якую даць прысягаўся бацькам іхнім, і яны атрымалі яе ў спадчыну і пасяліліся на ёй.
- 44. І даў ім Гасподзь спакой з усіх бакоў, як прысягаўся бацькам іхнім, і ніхто з усіх ворагаў іхніх ня ўстояў супроць іх; усіх ворагаў іхніх аддаў Гасподзь у рукі ім.
- 45. Не засталося няспраўджанае ніводнае слова з усіх добрых слоў, якія Гасподзь казаў дому Ізраілеваму: усё збылося.
Ничего нет для сопоставления.