< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Глава 9

  • Закрыть сопоставления
  • 1. І Ён, увайшоўшы ў лодку, пераплыў у Свой горад.
  • 2. І вось, прынесьлі да Яго паралізаванага, пакладзенага на пасьцелі. І ўбачыўшы веру іхнюю, Ісус сказаў паралізаванаму: мацуйся, сыне! даруюцца табе грахі.
  • 3. І вось, некаторыя кніжнікі сказалі самі сабе: Ён блюзьнерыць.
  • 4. А Ісус, ведаючы помыслы іхнія, сказаў: навошта вы намышляеце ліхое ў сэрцах вашых?
  • 5. бо што лягчэй сказаць: "даруюцца табе грахі", альбо сказаць: "устань і хадзі"?
  • 6. Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, - тады кажа паралізаванаму: устань, вазьмі пасьцель тваю і ідзі дахаты.
  • 7. І той устаў, узяў пасьцель сваю, і пайшоў дахаты.
  • 8. А людзі, убачыўшы гэта, дзіву даліся і праславілі Бога, Які даў такую ўладу людзям.
  • 9. Праходзячы адтуль, убачыў Ісус чалавека, што сядзеў на мытні, якога звалі Мацьвей, і кажа яму: ідзі за Мною. І ўстаў той і пайшоў за Ім.
  • 10. І сталася, калі Ісус узьляжаў у доме, вось, многія мытнікі і грэшнікі прыйшлі і ўзьлеглі зь Ім і вучнямі Ягонымі.
  • 11. І ўбачыўшы гэта, фарысэі сказалі вучням Ягоным: навошта Настаўнік ваш есьць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі?
  • 12. А Ісус, пачуўшы гэта, сказаў ім: не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя;
  • 13. ідзеце, навучэцеся, што азначае: "міласьці хачу, а не ахвяры", бо Я прыйшоў заклікаць не праведнікаў, а грэшнікаў да пакаяньня.
  • 14. Тады прыходзяць да Яго вучні Янавыя і кажуць: чаму мы і фарысэі посьцім многа, а Твае вучні ня посьцяцца?
  • 15. І сказаў ім Ісус: ці могуць засмучацца сыны харомаў шлюбных, пакуль зь імі малады? Але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх малады, і тады будуць пасьціцца.
  • 16. І ніхто не прышывае латкі зь нябеленага палатна да старой адзежыны; бо зноў прышытае аддзярэцца ад старога, і дзірка будзе яшчэ горшая.
  • 17. Ня ўліваюць таксама віна маладога ў мяхі старыя; а інакш дзяруцца мяхі, а віно маладое ўліваюць у новыя мяхі, і зьберагаецца і тое і другое.
  • 18. Калі Ён ім гэта казаў, вось, прыйшоў нейкі начальнік і, кланяючыся Яму, казаў: дачка мая толькі што памерла; але прыйдзі, ускладзі на яе руку Тваю, і яна будзе жыць.
  • 19. І ўстаўшы, Ісус пайшоў за ім, і вучні Ягоныя.
  • 20. І вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў пакутавала ад крывацечы, падышоўшы ззаду, кранулася краю вопраткі Ягонай,
  • 21. бо яна казала сама сабе: калі толькі дакрануся да вопраткі Ягонай, выздаравею.
  • 22. А Ісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: мацуйся, дачка! вера твая ўратавала цябе. І выздаравела жанчына з таго часу.
  • 23. А як прыйшоў Ісус у начальнікаў дом і ўбачыў жалейнікаў і зьбянтэжаны люд,
  • 24. сказаў ім: выйдзіце; бо не памерла дзяўчына, а сьпіць. І насьміхаліся зь Яго.
  • 25. Калі ж людзі былі высланы, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчына ўстала.
  • 26. І разьнеслася вестка пра гэта па ўсёй зямлі той.
  • 27. І калі ішоў адтуль Ісус, ішлі за Ім двое сьляпых і крычалі: памілуй нас, Ісусе, Сыне Давідаў!
  • 28. І калі Ён прыйшоў у дом, прыступілі да Яго сьляпыя. І кажа ім Ісус: ці верыце, што Я магу зрабіць гэта? Яны кажуць Яму: так, Госпадзе!
  • 29. Тады Ён крануўся вачэй іхніх і сказаў: па веры вашай хай будзе вам.
  • 30. І адкрыліся вочы ў іх; і строга наказаў ім Ісус: глядзеце, каб ніхто не даведаўся.
  • 31. А яны, выйшаўшы, расказалі пра Яго па ўсёй зямлі той.
  • 32. Калі ж тыя выходзілі, вось, прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага дэманам.
  • 33. І калі дэман быў выгнаны, нямы пачаў гаварыць. І люд, дзіву даючыся, казаў: ніколі ня было такога явішча ў Ізраілі.
  • 34. А фарысэі казалі: сілаю князя дэманскага выганяе Ён дэманаў.
  • 35. І хадзіў Ісус па ўсіх гарадах і па селішчах, вучачы ў сынагогах іхніх, прапаведуючы Дабравесьце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях.
  • 36. Бачачы людзей, Ён умілажаліўся зь іх, бо яны былі зьнясіленыя і пакінутыя, як авечкі без пастуха.
  • 37. Тады кажа вучням Сваім: жніва многа, ды работнікаў мала;
  • 38. дык прасеце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво Сваё.
Ничего нет для сопоставления.