< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Глава 15

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Тады прыходзяць да Ісуса Ерусалімскія кніжнікі і фарысэі і кажуць:
  • 2. навошта вучні Твае парушаюць звычай старцаў? бо ня ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб.
  • 3. А Ён сказаў ім у адказ: навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага?
  • 4. Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці; і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ.
  • 5. А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці: "дар Богу - тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся",
  • 6. той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю; такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага.
  • 7. Крывадушнікі! добра прарочыў пра вас Ісая, кажучы:
  • 8. "Набліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком; а сэрца іхняе далёка адлягае ад Мяне;
  • 9. але марна шануюць Мяне, навучаючы вучэньням, запаведзям чалавечым".
  • 10. І паклікаўшы люд, сказаў яму: слухайце і разумейце:
  • 11. ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека; а што выходзіць з вуснаў, тое апаганьвае чалавека.
  • 12. Тады вучні Ягоныя, прыступіўшы, сказалі Яму: ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, запаняверыліся?
  • 13. А Ён сказаў у адказ: усякая расьліна, якую не Айцец Мой Нябесны пасадзіў, выкараніцца,
  • 14. пакіньце іх: яны - сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы сьляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць.
  • 15. А Пётр сказаў Яму ў адказ: растлумач нам прытчу гэтую.
  • 16. Ісус сказаў: няўжо і вы яшчэ ня маеце разуменьня?
  • 17. ці яшчэ не разумееце, што ўсё, што ўваходзіць у вусны, праходзіць у чэрава і праз кішку выходзіць?
  • 18. а што выходзіць з вуснаў - з сэрца выходзіць; і гэта апаганьвае чалавека;
  • 19. бо з сэрца выходзяць ліхія намыслы, забойствы, пералюбы, распуста, крадзяжы, ілжывыя сьведчаньні, зьнявагі:
  • 20. гэта апаганьвае чалавека; а есьці няўмытымі рукамі - не апаганьвае чалавека.
  • 21. І выйшаўшы адтуль, адышоў Ісус у межы Тырскія і Сідонскія.
  • 22. І вось, жанчына Хананэянка, выйшаўшы з тых мясьцін, закрычала Яму: памілуй мяне, Госпадзе, Сыне Давідаў, дачку маю цяжка мучыць дэман.
  • 23. Але Ён не адказаў ёй ні слова. І вучні Ягоныя, прыступіўшы, прасілі Яго, кажучы: адпусьці яе, бо крычыць за намі.
  • 24. А Ён сказаў у адказ: Я пасланы толькі да пагіблых авечак дому Ізраілевага.
  • 25. А яна, падышоўшы, кланялася Яму, кажучы: Госпадзе! памажы мне.
  • 26. А Ён сказаў у адказ: нядобра - узяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам.
  • 27. Яна ж сказала: так, Госпадзе! але і шчаняты ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іхніх.
  • 28. Тады Ісус сказаў ёй у адказ: жанчына! вялікая вера твая, хай станецца табе, як ты хочаш. І выздаравела яе дачка ў тую ж гадзіну.
  • 29. Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага і, узышоўшы на гару, сеў там.
  • 30. І прыступіла да Яго мноства людзей, маючы з сабою кульгавых, сьляпых, нямых, зьнявечаных і іншых многіх, і паклалі іх да ног Ісусавых; і Ён ацаліў іх,
  • 31. так што людзі зьдзіўляліся, бачачы, як нямыя гавораць, зьнявечаныя здаравеюць, кульгавыя ходзяць і сьляпыя бачаць; і праслаўлялі Бога Ізраілевага.
  • 32. А Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці; і адпусьціць іх няеўшых не хачу, каб не аслаблі ў дарозе.
  • 33. І кажуць Яму вучні Ягоныя: адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў, каб накарміць столькі людзей?
  • 34. І кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? А яны адказалі: сем, і трошкі рыбак.
  • 35. І загадаў людзям узьлегчы на зямлю.
  • 36. І, узяўшы сем хлябоў і рыбы, узьнёс падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, а вучні - людзям.
  • 37. І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных;
  • 38. А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек, акрамя жанчын і дзяцей.
  • 39. І адпусьціўшы народ, Ён увайшоў у лодку і прыбыў у межы Магдалінскія.
Ничего нет для сопоставления.