- 1. Яфрэмавыя сабраліся і перайшлі ў Сэвіну і сказалі Ефтаю: навошта ты хадзіў ваяваць з Аманіцянамі, а нас не паклікаў з сабою? мы спалім дом твой агнём і з табою разам.
- 2. Ефтай сказаў ім: я і народ мой мелі з Аманіцянамі вялікую зваду; я клікаў вас, але вы не ўратавалі мяне ад рукі іхняй;
- 3. бачачы, што ты не ратуеш мяне, я паставіў пад пагрозу жыцьцё маё і пайшоў на Аманіцянаў, і аддаў іх Гасподзь у рукі мае; навошта ж вы прыйшлі сёньня ваяваць са мною?
- 4. І сабраў Ефтай усіх жыхароў Галаадскіх і біўся зь Яфрэмлянамі, і пабілі жыхары Галаадскія Яфрэмавых, кажучы: вы ўцекачы Яфрэмавыя, а Галаад сярод Яфрэма і сярод Манасіі.
- 5. І перахапілі Галаадыцяне пераправу церазь Ярдан у Яфрэмавых, і калі хто з ацалелых Яфрэмавых казаў: "дазвольце мне пераправіцца", дык жыхары Галаадскія казалі яму: ці не Яфрэмаў ты? Той казаў: не.
- 6. Яны казалі яму: "скажы: "шыбалет", а ён казаў: "сыбалет", і ня мог інакш вымавіць. Тады яны, узяўшы яго, заколвалі каля пераправы церазь Ярдан. І загінула тым часам зь Яфрэмавых сорак дзьве тысячы.
- 7. Ефтай быў судзьдзёю Ізраіля шэсьць гадоў, і памёр Ефтай Галаадыцянін і пахаваны ў адным з гарадоў Галаадскіх.
- 8. Пасьля яго быў судзьдзя Ізраіля Эсэвон зь Віфляема.
- 9. У яго было трыццаць сыноў, і трыццаць дочак адпусьціў ён з дому, а трыццаць дочак узяў збоку за сыноў сваіх, і быў судзьдзя Ізраіля сем гадоў.
- 10. І памёр Эсэвон і пахаваны ў Віфляеме.
- 11. Пасьля яго быў судзьдзя Ізраіля Элон Завулонаў і судзіў Ізраіля дзесяць гадоў.
- 12. І памёр Элон Завулонаў і пахаваны ў Аялоне, у зямлі Завулонавай.
- 13. Пасьля яго быў судзьдзя Ізраіля Аўдон, сын Гілелаў, Піратанянін.
- 14. У яго было сорак сыноў і трыццаць унукаў, якія езьдзілі на сямідзесяці маладых аслах; ён судзіў Ізраіля восем гадоў.
- 15. І памёр Аўдон, сын Гілела, Піратанянін, і пахаваны ў Піратоне ў зямлі Яфрэмавай, на гары Амалікавай.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Кнгiга Судзьдзяў > Глава 12