- 1. Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе.
- 2. Насеце цяжары адно аднаго, і такім чынам выканаеце закон Хрыстовы.
- 3. Бо хто лічыць, што ён нешта такое, калі ён нішто, той ашуквае самога сябе.
- 4. Кожны няхай правярае сваю дзею, і тады мецьме пахвалу толькі ў сабе, а ня ў іншым,
- 5. бо кожны панясе свой цяжар.
- 6. Той, каго настаўляюць словам, дзяліся ўсякім дабром з тым, хто настаўляе.
- 7. Ня крывеце душою: Бог паганьбёны ня бывае. Што пасее чалавек, тое і сажне:
- 8. хто сее ў плоць сваю, ад плоці пажне прахласьць; а хто сее ў Дух, ад Духа пажне жыцьцё вечнае.
- 9. Робячы дабро, ня струджваймася: бо ў свой час пажнём, калі не аслабнем.
- 10. Дык вось, пакуль ёсьць час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.
- 11. Бачыце, як многа напісаў я вам сваёю рукою.
- 12. Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца толькі дзеля таго, каб унікнуць ганеньняў за крыж Хрыстовы,
- 13. бо і самі абрэзаныя ня трымаюцца закона, але хочуць, каб вы абразаліся, каб пахваліцца ў вашай плоці;
- 14. а я не хачу хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, Якім для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету.
- 15. Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а новае стварэньне.
- 16. Тым, якія чыняць у згодзе з гэтым правілам, мір ім і міласьць, і Ізраілю Божаму.
- 17. У астатнім, хай ніхто не стурбуе мяне, бо я нашу раны Ісусавыя на целе маім.
- 18. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Новы Запавет > Да Галятаў > Глава 6