- 1. Бо кожны першасьвятар зь людзей выбіраны, людзям жа і пастаўляецца на служэньне Богу, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі,
- 2. каб мог паблажаць неабазнаным і заблуканым; бо і сам абложаны немаччу,
- 3. і таму ён павінен як за людзей, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахі.
- 4. І ніхто сам сабою ня прымае гэтага гонару, а толькі пакліканы Богам, як і Аарон.
- 5. Так і Хрыстос ня Сам Сабе прысвоіў славу быць першасьвятаром, а Той, Хто сказаў Яму: "Ты Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе";
- 6. як і ў іншым месцы кажа: "Ты сьвятар навек па чыне Мелхісэдэка".
- 7. Ён, у дні плоці Сваёй, зь вялікім галашэньнем і са сьлязьмі прынёс малітвы і маленьні Таму, Хто меў моц уратаваць Яго ад сьмерці, і пачуты быў за Сваю богабаязнасьць;
- 8. хоць Ён і Сын, аднак празь цярпеньні навучыўся паслушэнству;
- 9. і, удасканаліўшыся, спрычыніўся да вечнага збавеньня ўсіх паслухмяных Яму,
- 10. і быў названы ад Бога Першасьятаром па чыне Мелхісэдэка.
- 11. Пра гэта сьлед было б нам гаварыць многа; але цяжка патлумачыць, бо вы зрабіліся няздольныя слухаць.
- 12. Бо, мяркуючы па часе, вам належала быць настаўнікамі; але вас зноў трэба вучыць першаасновам слова Божага, і вам патрэбнае малако, а ня цьвёрдая ежа.
- 13. Кожны, кормлены малаком, неабазнаны ў слове праўды, бо ён дзіця;
- 14. а цьвёрдая ежа ўласьцівая дасканалым, у якіх пачуцьці навыкам прывучаны адрозьніваць дабро і зло.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Новы Запавет > Да Гэбрэяў > Глава 5