< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27

Глава 6

  • Закрыть сопоставления
  • 1. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
  • 2. калі хто згрэшыць і ўчыніць злачынства перад Госпадам, і затнецца прад блізкім сваім у тым, што яму даручана, альбо ў яго пакладзена, альбо ім украдзена, альбо ашукае блізкага свайго,
  • 3. альбо знойдзе згубленае і затнецца ў тым, і запрысягнецца ілжыва ў чым-небудзь, што людзі робяць і тым грэшаць, -
  • 4. дык, зграшыўшы і зрабіўшыся вінаватым, ён павінен аддаць узятае, што ўкраў, альбо адабранае, што адабраў, альбо даручанае, што яму даручана, альбо згубленае, што ён знайшоў;
  • 5. альбо, калі ён у нечым прысягнуўся ілжыва, дык павінен аддаць цалкам і дадаць да таго пятую долю і аддаць таму, каму належыць, у дзень прынашэньня ахвяры павіннасьці;
  • 6. і за віну сваю няхай прынясе Госпаду да сьвятара ў ахвяру павіннасьці са статку авечак барана без пахібы, паводле ацэны тваёй:
  • 7. і ачысьціць яго сьвятар прад Госпадам, і даравана будзе яму, што б ён ні зрабіў, усё, у чым ён зрабіўся вінаваты.
  • 8. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
  • 9. накажы Аарону і сынам ягоным: вось закон цэласпаленьня: цэласпаленьне няхай застаецца на месцы спальваньня на ахвярніку ўсю ноч да раніцы, і агонь ахвярніка няхай гарыць на ім;
  • 10. і няхай сьвятар апранецца ў ільняное адзеньне і надзене на цела сваё ільняное сподняе, і здыме попел ад цэласпаленьня, якое спаліў агонь на ахвярніку, і пакладзе яго каля ахвярніка;
  • 11. і няхай здыме зь сябе адзеньне сваё, і надзене іншую вопратку, і вынесе попел за табар на чыстае месца;
  • 12. а агонь на ахвярніку няхай гарыць і ня тухне; і няхай сьвятар запальвае на ім дровы кожнае раніцы, і раскладвае на ім цэласпаленьне, і паліць на ім тлушч мірнай ахвяры;
  • 13. агонь няспынна няхай гарыць на ахвярніку і ня тухне.
  • 14. Вось закон пра прынашэньне хлебнае: сыны Ааронавыя павінны прыносіць яго Госпаду на ахвярнік;
  • 15. і няхай возьме жменяй сваёю з прынашэньня хлебнага і пшанічнай мукі і алею і ўвесь ліван, які на ахвяры, і спаліць на ахвярніку: гэта прыемная духмянасьць, у памяць перад Госпадам;
  • 16. а астатняе зь яго няхай ядуць Аарон і сыны ягоныя; прэсным трэба есьці яго на сьвятым месцы, на двары скініі сходу няхай ядуць яго:
  • 17. нельга пячы яго квашаным. Гэта даю Я ім у долю з ахвяраў Маіх. Гэта вялікая сьвятыня, як ахвяра за грэх і ахвяра павіннасьці.
  • 18. Усе нашчадкі Ааронавыя мужчынскага полу могуць есьці яе. Гэта вечная дзялянка ў роды вашыя з ахвяраў Гасподніх. Усё, што дакранаецца да іх, асьвеціцца.
  • 19. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
  • 20. вось прынашэньне ад Аарона і сыноў ягоных, якое прынясуць яны Госпаду ў дзень памазаньня ягонага: дзясятая частка эфы пшанічнай мукі ў ахвяру заўсёдную, палавіна гэтага на раніцу і палавіна на вечар;
  • 21. на патэльні ў алеі павінна быць яна прыгатавана; насычаную алеем прынось яе ў кавалках, як ламаецца на кавалкі прынашэньне хлебнае: прынось яе як прыемную духмянасьць Госпаду:
  • 22. і сьвятар, памазаны на месца ягонае з сыноў ягоных, павінен рабіць гэта: гэта вечны статут Госпада; уся яна павінна быць спалена;
  • 23. і ўсякае хлебнае прынашэньне ад сьвятара ўсё хай спальваецца, а не зьядаецца.
  • 24. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
  • 25. скажы Аарону і сынам ягоным: вось закон пра ахвяру за грэх: ахвяра за грэх павінна быць заколата перад Госпадам на тым месцы, дзе колецца цэласпаленьне; гэта вялікая сьвятыня;
  • 26. сьвятар, які ўчыняе ахвяру за грэх, павінен есьці яе; яна павінна быць зьедзена на сьвятым месцы, на двары скініі сходу;
  • 27. усё, што дакранаецца да мяса яе, асьвеціцца, і калі крывёю яе абпырскана будзе вопратка, дык абпырсканае абмый на сьвятым месцы;
  • 28. гліняны посуд, у якім яна гатавалася, трэба разьбіць; калі ж яна гатавалася ў медным посудзе, дык трэба яго вычысьціць і вымыць вадою;
  • 29. увесь мужчынскі пол сьвятарскага роду можа есьці яе: гэта вялікая сьвятыня;
  • 30. а ўсякая ахвяра за грэх, ад якое кроў уносіцца ў скінію сходу дзеля ачышчэньня ў сьвяцілішчы, не павінна зьядацца: яе належыць спальваць на агні.
Ничего нет для сопоставления.