- 1. І вось разьмеркаваньні сыноў Ааронавых: сыны Аарона: Надаў, Авіюд, Элеазар і Ітамар.
- 2. Надаў і Авіуд памерлі раней за бацьку свайго, а сыноў ня было ў іх, і таму сьвятарылі Элеазар і Ітамар.
- 3. І разьмеркаваў іх Давід - Садока з сыноў Элеазара, і Ахімэлэха з сыноў Ітамара, па чарзе на службу іх.
- 4. І знайшлося, што паміж сынамі Элеазара ўзначальцаў пакаленьняў больш, чым паміж сынамі Ітамара. І ён разьмеркаваў іх так: з сыноў Элеазара шаснаццаць узначальцаў сямействаў, а з сыноў Ітамара восем.
- 5. А разьмяркоўваць іх па жэрабях, бо галоўнымі ў сьвятыні і галоўнымі прад Богам былі з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара,
- 6. і запісваў іх Шэмая, сын Натанаіла, пісец зь лявітаў, перад абліччам цара і князёў і перад сьвятаром Садокам і Ахімэлэхам, сынам Авіятара, і перад узначальцамі сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: бралі пры кіданьні жэрабя адно сямейства з роду Элеазаравага, потым бралі з роду Ітамаравага.
- 7. І выйшла першае жэрабя Егаярыву, другое Едаі,
- 8. трэцяе Харыму, чацьвёртае Сэарыму,
- 9. пятае Малхію, шостае Міяміну,
- 10. сёмае Гакоцу, восьмае Авію,
- 11. дзявятае Ешую, дзясятае Шэханію,
- 12. адзінаццатае Эліяшыву, дванаццатае Якіму,
- 13. трынаццатае Хушаю, чатырнаццатае Ешававу,
- 14. пятнаццатае Вілгу, шаснаццатае Імэру,
- 15. сямнаццатае Хэзіру, васямнаццатае Гапіцэцу,
- 16. дзевятнаццатае Пэтахіі, дваццатае Езэкіілю,
- 17. дваццаць першае Яхіну, дваццаць другое Гамулу,
- 18. дваццаць трэцяе Дэлаю, дваццаць чацьвёртае Маазію.
- 19. Вось парадак іх пры служэньні іх, як ім прыходзіць у дом Гасподні, па статуце іх праз Аарона бацьку іхняга, як наказваў яму Гасподзь Бог Ізраілеў.
- 20. У астатніх сыноў Лявія - разьмеркаваньне: з сыноў Амрама: Шуваіл; з сыноў Шуваіла: Едыя;
- 21. ад Рэхавіі: з сыноў Рэхавіі Ішыя быў першы;
- 22. ад Іцгара: Шэламот; з сыноў Шэламота: Яхаў;
- 23. з сыноў Хэўрона: першы Ерыя, другі Амарыя, трэці Яхазііл, чацьвёрты Екамам.
- 24. З сыноў Азііла: Міха; з сыноў Міхі: Шамір.
- 25. Брат Міхі Ішыя; з сыноў Ішыі: Захарыя.
- 26. Сыны Мэрары: Махлі і Мушы; з сыноў Яазіі: Бэна.
- 27. З сыноў Мэрары ў Яазіі: Бэна і Шаагам, і Закур і Іўры.
- 28. У Махлія - Элеазар; у яго сыноў ня было.
- 29. У Кіса: з сыноў Кіса: Ерахмііл;
- 30. сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ерымот. Вось сыны лявітаў па пакаленьнях іх.
- 31. Кідалі і яны жэрабя, нароўні з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад абліччам цара Давіда і Садока і Ахімэлэха, і ўзначальцаў сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: галава сямейства нароўні зь меншым братам сваім.
Ничего нет для сопоставления.