Глава 7

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Калі сьцяна была пабудавана, і я ўставіў дзьверы, і пастаўлены былі на служэньне брамнікі і сьпевакі і лявіты,
  • 2. тады загадаў я брату майму Ханані і начальніку Ерусалімскай крэпасьці Хананію, бо ён больш за многіх іншых быў чалавек верны і богабаязны,
  • 3. і сказаў я ім: няхай не адчыняюць брам Ерусалімскіх, пакуль не абагрэе сонца, і пакуль яны стаяць, хай зачыняюць і замыкаюць дзьверы. І паставіў я вартаўнікамі жыхароў Ерусаліма, кожнага на сваю варту і кожнага насупраць дома ягонага.
  • 4. Але горад быў шырокі і вялікі, а народу ў ім было нямнога, і дамы ня былі пабудаваны.
  • 5. І паклаў мне Бог мой на сэрца сабраць знакамітых і начальнікаў і народ, каб зрабіць перапіс. І знайшоў я радаводны перапіс тых, якія спачатку прыйшлі, і ў ім напісана:
  • 6. вось жыхары краіны, якія выправіліся з палонных, пераселеных Навухаданосарам, царом Вавілонскім, і вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад;
  • 7. тыя, якія пайшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Азарыем, Раміем, Нахманіем, Марадахэем, Білшанам, Місфэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
  • 8. Сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два.
  • 9. Сыноў Сафатыі трыста семдзесят два.
  • 10. Сыноў Араха шасьцьсот пяцьдзясят два.
  • 11. Сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот васямнаццаць.
  • 12. Сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры.
  • 13. Сыноў Зату васямсот сорак пяць.
  • 14. Сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят.
  • 15. Сыноў Бінуя шасьцьсот сорак восем.
  • 16. Сыноў Бэвая шасьцьсот дваццаць восем.
  • 17. Сыноў Азгада дзьве тысячы трыста дваццаць два.
  • 18. Сыноў Аданікама шасьцьсот шэсьцьдзясят сем.
  • 19. Сыноў Бігвая дзьве тысячы шасьцьсот сем.
  • 20. Сыноў Адына шасьцьсот пяцьдзясят пяць.
  • 21. Сыноў Атэра з дома Эзэкіі дзевяноста восем.
  • 22. Сыноў Хашума трыста дваццаць восем.
  • 23. Сыноў Вэцая трыста дваццаць чатыры.
  • 24. Сыноў Харыфа сто дванаццаць.
  • 25. Нараджэнцаў Гаваона дзевяноста пяць.
  • 26. Жыхароў Віфляема і Нэтофы сто восемдзесят восем.
  • 27. Жыхароў Анатота сто дваццаць восем.
  • 28. Жыхароў Бэт-Азмавэта сорак два.
  • 29. Жыхароў Карыятыярыма, Кефіры і Бээрота сямсот сорак тры.
  • 30. Жыхароў Рамы і Гівы шасьцьсот дваццаць адзін.
  • 31. Жыхароў Міхмаса сто дваццаць два.
  • 32. Жыхароў Вэтыля і Гая сто дваццаць тры.
  • 33. Жыхароў Нэво другога пяцьдзясят два.
  • 34. Сыноў Элама другога тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры.
  • 35. Сыноў Харыма трыста дваццаць.
  • 36. Нараджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць.
  • 37. Нараджэнцаў Лода, Хадыда і Она сямсот дваццаць адзін.
  • 38. Нараджэнцаў Сэнаі тры тысячы дзевяцьсот трыццаць.
  • 39. Сьвятароў, сыноў Едаі, з дома Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры.
  • 40. Сыноў Імэра тысяча пяцьдзясят два.
  • 41. Сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем.
  • 42. Сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
  • 43. Лявітаў: сыноў Ісуса, з дома сыноў Гадэвы, семдзесят чатыры.
  • 44. Сьпевакоў: сыноў Асафа сто сорак восем.
  • 45. Брамнікі: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая - сто трыццаць восем.
  • 46. Нэтынэі: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
  • 47. сыны Кіроса, сыны Сіі, сыны Фадона,
  • 48. сыны Леваны, сыны Хагавы, свыны Салмая,
  • 49. сыны Ханана, сыны Гідэла, сыны Гахара,
  • 50. сыны Рэаі, сыны Рэцына, сыны Нэкоды,
  • 51. сыны Газама, сыны Узы, сыны Пасэаха,
  • 52. сыны Вэсая, сыны Мэўніма, сыны Нэфішсіма,
  • 53. сыны Ваквука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
  • 54. сыны Вацліта, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
  • 55. сыны Варкоса, сыны Сісары, сыны Тамаха,
  • 56. сыны Нэцыаха, сыны Хатфыфы.
  • 57. Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Фэрыды,
  • 58. сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
  • 59. сыны Сафатыі, сыны Хатыла, сыны Пахэрэт-Гацэваіма, сыны Амона.
  • 60. Усіх нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
  • 61. І вось тыя, што выйшлі з Тэлмэдаха, Тэлхаршы, Херуў-Адона і Імэра; але яны не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё, ці ад Ізраіля яны.
  • 62. Сыны Дэлаі, сыны Товіі, сыны Нэкоды - шасьцьсот сорак два.
  • 63. І са сьвятароў: сыны Хаваі, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дочак Вэрзэлія Галаадыцяніна і стаў называцца іх імем.
  • 64. Яны шукалі радаводнага свайго запісу, і не знайшлося, і таму выключаны са сьвятарства.
  • 65. І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
  • 66. Усё супольства разам складалася з сарака двух тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
  • 67. акрамя рабоў іхніх і рабынь іхніх, які было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і сьпявачак дзьвесьце сорак пяць.
  • 68. Коней у іх было сямсот трыццаць шэсьць, кабыл у іх дзьвесьце сорак пяць,
  • 69. вярблюдаў чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
  • 70. Некаторыя ўзначальцы пакаленьняў далі ўклады на вядзеньне працы. Тыршата даў у скарбніцу золатам тысячу драхмаў, пяцьдзясят чараў, пяцьсот трыццаць сьвятарскіх убраньняў.
  • 71. І некаторыя з узначальцаў пакаленьняў далі ў скарбніцу на вядзеньне працы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.
  • 72. Астатнія з народу далі дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы мінаў срэбра і шэсьцьдзясят сем сьвятарскіх убраньняў.
  • 75. І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і брамнікі і сьпевакі, і народ і нэтынэі, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх.
Ничего нет для сопоставления.