- 1. Калі сьцяна была пабудавана, і я ўставіў дзьверы, і пастаўлены былі на служэньне брамнікі і сьпевакі і лявіты,
- 2. тады загадаў я брату майму Ханані і начальніку Ерусалімскай крэпасьці Хананію, бо ён больш за многіх іншых быў чалавек верны і богабаязны,
- 3. і сказаў я ім: няхай не адчыняюць брам Ерусалімскіх, пакуль не абагрэе сонца, і пакуль яны стаяць, хай зачыняюць і замыкаюць дзьверы. І паставіў я вартаўнікамі жыхароў Ерусаліма, кожнага на сваю варту і кожнага насупраць дома ягонага.
- 4. Але горад быў шырокі і вялікі, а народу ў ім было нямнога, і дамы ня былі пабудаваны.
- 5. І паклаў мне Бог мой на сэрца сабраць знакамітых і начальнікаў і народ, каб зрабіць перапіс. І знайшоў я радаводны перапіс тых, якія спачатку прыйшлі, і ў ім напісана:
- 6. вось жыхары краіны, якія выправіліся з палонных, пераселеных Навухаданосарам, царом Вавілонскім, і вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад;
- 7. тыя, якія пайшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Азарыем, Раміем, Нахманіем, Марадахэем, Білшанам, Місфэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
- 8. Сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два.
- 9. Сыноў Сафатыі трыста семдзесят два.
- 10. Сыноў Араха шасьцьсот пяцьдзясят два.
- 11. Сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот васямнаццаць.
- 12. Сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры.
- 13. Сыноў Зату васямсот сорак пяць.
- 14. Сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят.
- 15. Сыноў Бінуя шасьцьсот сорак восем.
- 16. Сыноў Бэвая шасьцьсот дваццаць восем.
- 17. Сыноў Азгада дзьве тысячы трыста дваццаць два.
- 18. Сыноў Аданікама шасьцьсот шэсьцьдзясят сем.
- 19. Сыноў Бігвая дзьве тысячы шасьцьсот сем.
- 20. Сыноў Адына шасьцьсот пяцьдзясят пяць.
- 21. Сыноў Атэра з дома Эзэкіі дзевяноста восем.
- 22. Сыноў Хашума трыста дваццаць восем.
- 23. Сыноў Вэцая трыста дваццаць чатыры.
- 24. Сыноў Харыфа сто дванаццаць.
- 25. Нараджэнцаў Гаваона дзевяноста пяць.
- 26. Жыхароў Віфляема і Нэтофы сто восемдзесят восем.
- 27. Жыхароў Анатота сто дваццаць восем.
- 28. Жыхароў Бэт-Азмавэта сорак два.
- 29. Жыхароў Карыятыярыма, Кефіры і Бээрота сямсот сорак тры.
- 30. Жыхароў Рамы і Гівы шасьцьсот дваццаць адзін.
- 31. Жыхароў Міхмаса сто дваццаць два.
- 32. Жыхароў Вэтыля і Гая сто дваццаць тры.
- 33. Жыхароў Нэво другога пяцьдзясят два.
- 34. Сыноў Элама другога тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры.
- 35. Сыноў Харыма трыста дваццаць.
- 36. Нараджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць.
- 37. Нараджэнцаў Лода, Хадыда і Она сямсот дваццаць адзін.
- 38. Нараджэнцаў Сэнаі тры тысячы дзевяцьсот трыццаць.
- 39. Сьвятароў, сыноў Едаі, з дома Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры.
- 40. Сыноў Імэра тысяча пяцьдзясят два.
- 41. Сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем.
- 42. Сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
- 43. Лявітаў: сыноў Ісуса, з дома сыноў Гадэвы, семдзесят чатыры.
- 44. Сьпевакоў: сыноў Асафа сто сорак восем.
- 45. Брамнікі: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая - сто трыццаць восем.
- 46. Нэтынэі: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
- 47. сыны Кіроса, сыны Сіі, сыны Фадона,
- 48. сыны Леваны, сыны Хагавы, свыны Салмая,
- 49. сыны Ханана, сыны Гідэла, сыны Гахара,
- 50. сыны Рэаі, сыны Рэцына, сыны Нэкоды,
- 51. сыны Газама, сыны Узы, сыны Пасэаха,
- 52. сыны Вэсая, сыны Мэўніма, сыны Нэфішсіма,
- 53. сыны Ваквука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
- 54. сыны Вацліта, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
- 55. сыны Варкоса, сыны Сісары, сыны Тамаха,
- 56. сыны Нэцыаха, сыны Хатфыфы.
- 57. Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Фэрыды,
- 58. сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
- 59. сыны Сафатыі, сыны Хатыла, сыны Пахэрэт-Гацэваіма, сыны Амона.
- 60. Усіх нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
- 61. І вось тыя, што выйшлі з Тэлмэдаха, Тэлхаршы, Херуў-Адона і Імэра; але яны не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё, ці ад Ізраіля яны.
- 62. Сыны Дэлаі, сыны Товіі, сыны Нэкоды - шасьцьсот сорак два.
- 63. І са сьвятароў: сыны Хаваі, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дочак Вэрзэлія Галаадыцяніна і стаў называцца іх імем.
- 64. Яны шукалі радаводнага свайго запісу, і не знайшлося, і таму выключаны са сьвятарства.
- 65. І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
- 66. Усё супольства разам складалася з сарака двух тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
- 67. акрамя рабоў іхніх і рабынь іхніх, які было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і сьпявачак дзьвесьце сорак пяць.
- 68. Коней у іх было сямсот трыццаць шэсьць, кабыл у іх дзьвесьце сорак пяць,
- 69. вярблюдаў чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
- 70. Некаторыя ўзначальцы пакаленьняў далі ўклады на вядзеньне працы. Тыршата даў у скарбніцу золатам тысячу драхмаў, пяцьдзясят чараў, пяцьсот трыццаць сьвятарскіх убраньняў.
- 71. І некаторыя з узначальцаў пакаленьняў далі ў скарбніцу на вядзеньне працы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.
- 72. Астатнія з народу далі дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы мінаў срэбра і шэсьцьдзясят сем сьвятарскіх убраньняў.
- 75. І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і брамнікі і сьпевакі, і народ і нэтынэі, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Нээмiя > Глава 7