- 1. Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.
- 2. Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,
- 3. ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;
- 4. Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.
- 5. Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,
- 6. прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;
- 7. з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,
- 8. каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага;
- 9. няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!
Ничего нет для сопоставления.