- 1. Алілуя. Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Яго.
- 2. Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго.
- 3. Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго.
- 4. Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго;
- 5. Які мудра стварыў нябёсы, бо вечная ласка Яго;
- 6. уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго;
- 7. стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго;
- 8. сонца - на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго;
- 9. месяц і зоркі - на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго;
- 10. пабіў Егіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго;
- 11. вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго;
- 12. рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго;
- 13. разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
- 14. і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго;
- 15. і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
- 16. правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго;
- 17. пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго;
- 18. і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго;
- 19. Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго;
- 20. і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго;
- 21. і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго;
- 22. у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго;
- 23. спамянуў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго;
- 24. і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго;
- 25. ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго.
- 26. Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго.
Ничего нет для сопоставления.