- 1. Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная. Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы.
- 2. Хмара і змрок навокал Яго; праўда і суд - аснова трона Ягонага.
- 3. Прад Ім ідзе вагонь, і наўкол выпальвае ворагаў Ягоных.
- 4. Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет; зямля бачыць, і трымціць.
- 5. Горы, як воск, растаюць ад аблічча Гасподняга, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.
- 6. Нябёсы абвяшчаюць праўду Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.
- 7. Хай пасаромяцца ўсе, хто служыць балванам, хто хваліцца ідаламі. Пакланецеся Яму, усе багі.
- 8. Чуе Сіён, і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Госпадзе,
- 9. бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі.
- 10. Хто любіць Госпада, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы сьвятых Сваіх; з рукі бязбожных вызваляе іх.
- 11. Сьвятло зьзяе на праведніка, і на тых, хто справядлівы сэрцам, лье весялосьць.
- 12. Радуйцеся, праведныя, у Госпадзе, і слаўце памяць сьвятыні Ягонай.
Ничего нет для сопоставления.