Глава 112

  • 1. Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.
  • 2. Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,
  • 3. ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;
  • 4. Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.
  • 5. Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,
  • 6. прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;
  • 7. з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,
  • 8. каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага;
  • 9. няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!