- 1. Алілуя. Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых.
- 2. Хай радуецца Ізраіль за Творцу свайго; сыны Сіёна хай радуюцца за Цара свайго.
- 3. Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму,
- 4. бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам.
- 5. Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.
- 6. Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхніх вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхняй,
- 7. каб помсьціць народам, караць плямёны,
- 8. закоўваць цароў іхніх у кайданы і вяльможаў іхніх - у путы жалезныя,
- 9. чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты - усім сьвятым Ягоным. Алілуя.
Ничего нет для сопоставления.