Глава 147

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сіёне, Бога твайго,
  • 2. бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба;
  • 3. сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе,
  • 4. пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае,
  • 5. дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел;
  • 6. кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць?
  • 7. Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды.
  • 8. Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю.
  • 9. Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.
Ничего нет для сопоставления.