< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66

Глава 66

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Так кажа Гасподзь: неба - трон Мой, а зямля - падножжа ног Маіх; дзе ж набудзеце вы дом Мне, і дзе месца спакою Майго?
  • 2. Бо ўсё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта было, кажа Гасподзь. А вось, на каго Я пагляджу: на ўпакоранага і зламанага духам і на таго, хто трымціць перад словам Маім.
  • 3. А хто коле вала - тое самае, што і забівае чалавека; ахвяравальнікі ягняці - тое самае, што гіцаль; ахвяравальнік ежы - тое самае, што ахвяравальнік сьвіное крыві; кадзільнік фіміяму - тое самае, што мольбіт ідалу; і як яны выбралі свае шляхі, і душа іх знаходзіць асалоду ў мярзотах іхніх,
  • 4. так і я ўжыву іхнюю панаду і навяду на іх жахлівае для іх; бо Я клікаў - і ня было адказьніка, казаў - і яны ня слухалі, а рабілі ліхое ў вачах Маіх і выбіралі тое, што не даспадобы Мне.
  • 5. Выслухайце слова Госпада, хто трымціць перад словам Яго: вашы браты, што ненавідзяць вас і выганяюць вас за імя Маё, кажуць: "няхай явіць Сябе ў славе Гасподзь, і мы паглядзім на весялосьць вашу". Але яны будуць пасаролмленыя.
  • 6. Вось, шум з горада, голас з храма, голас Госпада, Які помсьціцца ворагам Сваім.
  • 7. Яшчэ ня мучылася родамі, а нарадзіла; перш чым насталі болі яе, нарадзіла сына.
  • 8. Хто чуў такое? хто бачыў падобнае на гэта? ці ўзьнікла краіна ў адзін дзень? ці нараджаўся народ за адзін раз, як Сіён, ледзь толькі пачаўшы родамі мучыцца - нарадзіў сыноў сваіх.
  • 9. Ці давяду Я да родаў, і ці ня дам радзіць? кажа Гасподзь. Альбо, даючы сілу радзіць, ці зачыню нутробу? кажа Бог твой.
  • 10. Весялецеся зь Ерусалімам і радуйцеся за яго, усе, хто любіць яго! парадуйцеся зь ім радасьцю ўсе, хто скардзіўся на яго,
  • 11. каб вам карміцца і насычацца ад саскоў суцяшэньняў ягоных, упівацца і мець асалоду ад лішку славы Ягонай.
  • 12. Бо так кажа Гасподзь: вось, Я пасылаю да яго спакой, як раку, і багацьце народаў - як паток, што разьліваецца, для асалоды вашай; на руках насіцьмуць вас і на каленях будуць песьціць.
  • 13. Як суцяшае каго-небудзь маці яго, так суцешу вас Я, і вы будзеце суцешаныя ў Ерусаліме.
  • 14. І ўбачыце гэта, і парадуецца сэрца ваша, і косьці вашыя расьцьвітуць, як маладая зеляніна, і растуліцца рука Госпада рабам Яго, а на ворагаў Сваіх Ён разгневаецца.
  • 15. Бо вось, прыйдзе Гасподзь у агні і калясьніцы Яго - як віхура, каб выліць гнеў Свой зь лютасьцю і дараваньне Сваё з палаючым агнём.
  • 16. Бо Гасподзь у агні і мечам Сваім учыніць суд над усякаю плоцьцю, і многа будзе пабітых Госпадам.
  • 17. Тыя, якія асьвячаюць і ачышчаюць сябе ў гаях, адзін за адным, ядуць сьвіное мяса і мярзоту і мышэй, - усе загінуць, кажа Гасподзь.
  • 18. Бо Я ведаю ўчынкі іхнія і думкі іхнія; і вось, прыйду сабраць усе народы і роды, і яны прыйдуць і ўбачаць славу Маю.
  • 19. І пакладу на іх азнаку, і пашлю з выратаваных ад іх да народаў: у Тарсіс, у Пулу і Луду, да тых, што напінаюць лук, у Тубалу і Явану, на далёкія астравы, якія ня чулі пра Мяне і ня бачылі славы Маёй; і яны абвесьцяць народам славу Маю
  • 20. і прадставяць усіх братоў вашых ад усіх народаў у дарунак Госпаду на конях і калясьніцах, і на насілках і на мулах і на борздых вярблюдах, - на сьвятую гару Маю, у Ерусалім, кажа Гасподзь, - падобна на тое, як сыны Ізраілевыя прыносяць дарунак у дом Госпада ў чыстай пасудзіне.
  • 21. Зь іх буду браць таксама ў сьвяшчэньнікі і лявіты, кажа Гасподзь.
  • 22. Бо, як новае неба і новая зямля, якія я ствару, заўсёды будуць перад абліччам Маім, кажа Гасподзь, так будзе і насеньне ваша і імя ваша.
  • 23. Тады зь месяца ў месяц і з суботы ў суботу будзе прыходзіць усякая плоць перад аблічча Маё на пакланеньне, кажа Гасподзь.
  • 24. І будуць выходзіць, і ўбачаць трупы людзей, што адступіліся ад Мяне: бо чарвяк іх не памрэ, і агонь іх не пагасьне; і будуць яны мярзотаю для ўсякай плоці.
Ничего нет для сопоставления.