- 1. Другое жэрабя выпала Сымону, племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх: і быў надзел іхні сярод надзелу сыноў Юдавых.
- 2. У надзеле іхнім былі: Вірсавія альбо Шэва, Малада,
- 3. Хацар-Шуал, Вала і Ацэм,
- 4. Элталад, Вэтул і Хорма,
- 5. Цыклаг, Бэт-Маркавот і Хацар-Суса,
- 6. Бэт-Леваот і Шарухен: трынаццаць гарадоў зь іх сёламі,
- 7. Аін, Рымон, Этэр і Ашан: чатыры гарады зь сёламі іх,
- 8. і ўсе сёлы, якія вакол гарадоў гэтых аж да Ваалат-Бээра, альбо паўднёвай Рамы. Вось надзел племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх.
- 9. Ад дзялянкі сыноў Юдавых выдзелены надзел племю сыноў Сымонавых. Як што дзялянка сыноў Юдавых была надта вялікая для іх, дык сыны Сымонавыя і атрымалі надзел сярод іхняга надзелу.
- 10. Трэцяе жэрабя выпала сынам Завулонавым паводле родаў іхніх, і цягнулася мяжа надзелу іхняга да Сарыда;
- 11. мяжа іх падымаецца да мора і да Маралы і прымыкае да Дабэшэта і прымыкае да патока, які перад Ёкнэамам;
- 12. ад Сарыда ідзе назад да ўсходняга боку, на ўсход сонца, да мяжы Кіслот-Тавора; адсюль ідзе да Даўрата і падымаецца да Яфіі;
- 13. адсюль праходзіць на ўсход у Гет-Хэфэр, у Іту-Кацын, і йдзе да Рымона, Мітаара і Нэі;
- 14. і паварочвае мяжа з поўначы да Ханатона і канчаецца далінаю Іфтах-Эл;
- 15. далей: Катаф, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Віфляем: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі.
- 16. Вось надзел сыноў Завулонавых, паводле іхніх родаў; вось гарады і сёлы іхнія.
- 17. Чацьвёртае жэрабя выпала Ісахару, сынам Ісахаравым, паводле родаў іхніх;
- 18. мяжою іх быў: Ізрээль, Кесулот і Сунэм,
- 19. Хафараім, Шыён і Анахаоат,
- 20. Равіт, Кішыён і Авец,
- 21. Рэмэт, Эн-Ганім і Бэт-Пацэц;
- 22. і прымыкае мяжа да Тавора і Шагацымы і Вэтсаміса, і канчаецца мяжа іхняя каля Ярдана: шаснаццаць гарадоў зь сёламі іх.
- 23. Вось надзел сыноў племя Ісахаравага паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.
- 24. Пятае жэрабя выпала племю сыноў Асіравых, паводле родаў іхніх;
- 25. мяжою іх былі: Хэлкат, Халі, Вэтэн і Ахсаф,
- 26. Аламэлэх, Амад і Мішал; і прылягае мяжа да Карміла з заходняга боку і да Шыхор-Ліўната;
- 27. потым ідзе назад на ўсход сонца ў Вэт-Дагон і прылягае да Завулона і да даліны Іфтах-Эл поўначы, у Бэт-Эмэк і Нэеэл, і йдзе ў Кавула, зь левага боку;
- 28. далей: Эўрон, Рэхаў, Хамон і Кана, да Сідона вялікага;
- 29. потым мяжа вяртаецца да Рамы да ўмацаванага горада Тыра, і паварочвае мяжа да Хосы і канчаецца каля мора, у мястэчку Ахзіў;
- 30. далей: Ума, Афэк і Рэхаў: дваццаць два гарады зь сёламі іх.
- 31. Вось надзел калена сыноў Асіравых, паводле плямёнаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.
- 32. Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталімавым, сынам Нэфталіма паводле родаў іхніх;
- 33. мяжа ішла ад Хэлэфа ад дубровы, што ў Цананіме, да Адамі-Нэкева і Яўнэіла, да Лакума, і канчалася каля Ярдана;
- 34. адсюль вяртаецца мяжа на захад да Азнот-Тавора і йдзе адтуль да Хукока, і прылягае да Завулона з поўдня, і да Асіра прылягае з захаду, і да Юды каля Ярдана, ад усходу сонца.
- 35. гарады ўмацаваныя: Цыдым, Цэр, Хамат, Ракат і Хінэрэт,
- 36. Адама, Рама і Асор,
- 37. Кедэс, Эдрэя і Эн-Гацор,
- 38. Ірэон, Мігдал-Эл, Харэм, Бэт-Анат і Вэтсаміс: дзевятнаццаць гарадоў зь іх сёламі.
- 39. Вось надзел племю сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.
- 40. Племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх, выпала жэрабя сёмае;
- 41. мяжою надзелу іхняга былі: Цора, Эштаол і Ір-Шэмэш,
- 42. Шаалавін, Аялон і Ітла,
- 43. Элон, Тымната і Экрон,
- 44. Элтэке, Гівэтон і Ваалат,
- 45. Ігуд, Бэнэ-Вэрак і Гат-Рымон,
- 46. Мэ-Яркон і Ракон зь мяжою пабліз Ёпіі. І выпаў надзел сыноў Данавых малы для іх.
- 47. І сыны Данавыя пайшлі вайною на Ласэм і ўзялі яго, і пабілі яго мечам, і атрымалі яго ў спадчыну, і пасяліліся ў ім, і назвалі Ласэм-Данам, імем Дана, бацькі свайго.
- 48. Вось надзел племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.
- 49. Калі закончылі падзел зямлі, паводле межаў яе, тады сыны Ізраілевыя далі сярод сябе надзел Ісусу, сыну Нава:
- 50. паводле загаду Гасподняга далі яму горад Тамнат-Сараі, якога ён прасіў, на гары Яфрэмавай; і паставіў ён горад і жыў у ім.
- 51. Вось надзелы, якія Элеазар сьвятар, Ісус, сын Наваў, і правадыры пакаленьняў падзялілі плямёнам сыноў Ізраілевых, паводле жэрабя, у Сіломе, перад абліччам Гасподнім, каля ўваходу ў скінію сходу. І закончылі падзел зямлі.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Iсус Нав > Глава 19