Глава 11

  • 1. І жылі начальнікі народу ў Ерусаліме, а астатнія з народу кідалі жэрабя, каб адна зь дзесяці частак іх ішла на жыхарства ў сьвяты горад Ерусалім, а дзевяць заставаліся ў іншых гарадах.
  • 2. І дабраславіў народ усіх, якія з добрай волі згадзіліся жыць у Ерусаліме.
  • 3. Вось узначальцы краіны, якія жылі ў Ерусаліме, - а ў гарадах Юдэі жылі, кожны ў сваім валоданьні, па гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі і сыны рабоў Саламонавых;
  • 4. у Ерусаліме жылі з сыноў Юды і з сыноў Веньяміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сын Захарыя, сын Амарыі, сын Сафатыі, сын Малелеіла, з сыноў Фарэса,
  • 5. і Маасэя, сын Варуха, сын Калхазэя, сын Хазаі, сын Адаі, сын Ёярыва, сын Захарыя, сын Шылонія.
  • 6. Усіх сыноў Фарэса, якія жылі ў Ерусаліме, чатырыста шасьцьдзясят восем, людзі выдатныя.
  • 7. І вось сыны Веньяміна: Салу, сын Мэшулама, сын Ёэда, сын Фэдаі, сын Калаі, сын Маасэі, сын Ітыіла, сын Ісаі,
  • 8. і за ім Габай, Салай - дзевяцьсот дваццаць восем.
  • 9. Ёіль, сын Зіхры, быў начальнікам над імі, а Юда, сын Сэнуі, быў другі над горадам.
  • 10. Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін.
  • 11. Сэрая, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Ахітува, начальнік у доме Божым,
  • 12. і браты іхнія, якія правілі службу ў доме Божым - васямсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Фэлаліі, сын Амцыя, сын Захарыя, сын Пашхура, сын Малхіі
  • 13. і браты ягоныя, узначальцы пакаленьняў - дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарыіла, сын Ахая, сын Мэшылэмота, сын Імэра,
  • 14. і браты ягоныя, людзі выдатныя - сто дваццаць восем. Начальнікам над імі быў Заўдыіл, сын Гагэдаліма.
  • 15. А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі, сын Вунія,
  • 16. і Шаўтай, і Ёзавад з узначальцаў лявітаў па зьнешніх справах дома Божага,
  • 17. і Матанія, сын Міхі, сын Заўдыя, сын Асафа, галоўны пачынальнік славаслоўя пры малітве, і Бакбукія, другі пасьля яго, і Аўда, сын Шамуя, сын Галала, сын Ідытуна.
  • 18. Усіх лявітаў у сьвятым горадзе дзьвесьце восемдзесят чатыры.
  • 19. А брамнікі: Акуў, Талмон і браты іхнія, якія трымалі варту каля брамы - сто семдзесят два.
  • 20. Астатнія Ізраільцяне, сьвятары, лявіты жылі ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў сваім удзеле.
  • 21. А нэтынэі жылі ў Афэле; над нэтынэямі Цыха і Гішфа.
  • 22. Начальнікам над лявітамі ў Ерусаліме былі Узій, сын Ванія, сын Хашавіі, сын Матаніі, сын Міхі, з сыноў Асафавых, якія былі сьпевакамі пры служэньні ў доме Божым,
  • 23. бо ад цара быў пра іх адмысловы загад, і назначана было на кожны дзень сьпевакам пэўнае ўтрыманьне.
  • 24. І Пэтахія, сын Мэшэзавэда, з сыноў Зары, сына Юды, быў давераны ад цара па ўсякіх справах, якія датычыліся народу.
  • 25. З тых, што жылі ў вёсках, на палях сваіх, сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і залежных ад іх гарадах, у Дывоне і залежных ад іх гарадах, у Екаўцэіле і сёлах яго,
  • 26. у Ешуе, у Маладзе і ў Бэт-Палеце,
  • 27. у Хацар-Шуале, у Вірсавіі і залежных ад яе гарадах,
  • 28. у Сэкелазе, у Мэхоне і залежных ад яе гарадах,
  • 29. у Эн-Рымоне, у Цоры і ў Ярмуце,
  • 30. у Занаасе, Адаламе і вёсках іх, у Лахісе і на палях яго, у Азэцы і залежных ад яе гарадах. Яны разьмясьціліся ад Вірсавіі і да даліны Эномавай.
  • 31. Сыны Веньямінавыя, пачынаючы ад Гевы, у Міхмасе, Гае, у Вэтылі і залежных ад яго гарадах,
  • 32. у Анатоце, Нове, Ананіі,
  • 33. Гацоры, Раме, Гітаіме,
  • 34. Хадыдзе, Цэваіме, Нэвалаце,
  • 35. Лодзе, Она, у даліне Харашыме.
  • 36. І лявіты мелі жытло сваё ў дзялянках Юды і Веньяміна.