Глава 12

  • 1. Вось сьвятары і лявіты, якія прыйшлі з Зарававэлем, сынам Салатыілавым, і зь Ісусам: Сэрая, Ерамія, Эзра,
  • 2. Амарыя, Малух, Хатуш,
  • 3. Шэханія, Рэхум, Мэрэмот,
  • 4. Іда, Гінэтой, Авія,
  • 5. Міямін, Маадыя, Вілга,
  • 6. Шэмая, Ёярыў, Едая,
  • 7. Салу, Амок, Хэлкія, Едая. Гэта ўзначальцы сьвятароў і браты іхнія ў дні Ісуса.
  • 8. А лявіты: Ісус, Бінуй, Кадмііл, Шэрэвія, Юда, Матанія, галоўны пры славаслоўі, ён і браты ягоныя,
  • 9. і Бакбукія і Уній, браты іхнія, разам зь імі адказныя за варту.
  • 10. Ісус спарадзіў Ёакіма, Ёакім спарадзіў Эльяшыва, Эльяшыў спарадзіў Ёяду,
  • 11. Ёяда спарадзіў Ёнатана, Ёнатан спарадзіў Ядуя.
  • 12. У дні Ёакіма былі сьвятары, узначальцы пакаленьняў: з дому Сэраі Мэрая, з дому Ераміі Хананія,
  • 13. з дому Эздры Мэшулам, з дому Амарыі Ёханан,
  • 14. з дому Мэліху Ёнатан, з дому Шэваніі Язэп,
  • 15. з дому Харыма Адна, з дому Мэраёта Хэдкія,
  • 16. з дому Іда Захарыя, з дому Гінэтона Мэшулам,
  • 17. з дому Авіі Захрый, з дому Міньяміна, з дому Маадыі Пілтай,
  • 18. з дому Вілгі Шамуй, з дому Шэмаі Ёнатан,
  • 19. з дому Ёярыва, з дому Едаі Узій,
  • 20. з дому Салая Калай, з дому Амока Эвэр,
  • 21. з дому Хэлкіі Хашавія, з дому Едаі Натанаіл.
  • 22. Лявіты, узначальцы пакаленьняў, унесены ў запіс у дні Эльяшыва, Ёяды, Ёханана і Ядуя, і таксама сьвятары ў валадараньне Дарыя Персідскага.
  • 23. Сыны Лявія, узначальцы пакаленьняў, упісаны ў летапісы да дзён Ёханана, сына Эльяшыва.
  • 24. Узначальцы лявітаў: Хашавія, Шэрэвія і Ісус, сын Кадмііла, і браты іхнія, пры іх пастаўленыя дзеля праслаўленьня пры падзякаваньнях, паводле ўстанаўленьня Давіда, чалавека Божага - зьмена за зьменаю.
  • 25. Матанія, Бакбукія, Авадыя, Мэшулам, Талмон, Акуў - вартавыя, брамнікі на варце каля парогаў брамных.
  • 26. Яны былі ў дні Ёакіма, сына Ісусавага, сына Ёсэдэкавага, і ў дні начальніка вобласьці і кніжніка Эздры, сьвятара.
  • 27. Пры асьвячэньні сьцяны Ерусалімскай запатрабавалі лявітаў з усіх мясьцінаў іхніх, загадваючы ім прыйсьці ў Ерусалім дзеля ўчыненьня асьвячэньня і радаснага сьвята з праслаўленьнямі і песьнямі пад гукі кімвалаў, псалтыроў і гусьляў.
  • 28. І сабраліся сыны сьпевакоў з акругі Ерусалімскай і зь сёлаў Нэтафацкіх,
  • 29. і з Бэт-Гагілгала, і з палёў Гевы і Азмавэта, бо сьпевакі пабудавалі сабе вёскі ў навакольлі Ерусаліма.
  • 30. І ачысьціліся сьвятары і лявіты, і ачысьцілі народ і браму і сьцяну.
  • 31. Тады я павёў начальнікаў у Юдэі на сьцяну і паставіў два вялікія хоры на чале шэсьця, і адзін зь іх ішоў з правага боку сьцяны да Гнаявое брамы.
  • 32. За імі ішоў Гашая і палавіна начальнікаў у Юдэі,
  • 34. Юда і Веньямін, і Шэмая і Ерамія,
  • 35. а з сыноў сьвятаровых з трубамі: Захарыя, сын Ёнатана, сын Шэмаі, сын Матаніі, сын Міхея, сын Закхура, сын Асафа,
  • 36. і браты ягоныя: Шэмая, Азарыіл, Мілалай, Гілалай, Маай, Натанаіл, Юда і Хананій з музычнымі спарудамі Давіда, чалавека Божага.
  • 37. Каля брамы Крыніцы, насупраць іх, яны падняліся па прыступках горада Давідавага па лесьвіцы, якая вяла на сьцяну вышэй дома Давідавага, да Вадзяное брамы на ўсход.
  • 38. Другі хор ішоў насупраць іх, і за ім я і палавіна народу, па сьцяне ад Пячной вежы і да шырокай сьцяны,
  • 39. і ад брамы Яфрэмавай, міма старое брамы і брамы Рыбнай і брамы Хананэла і брамы Мэа, да Авечае брамы, і спыніліся каля брамы Цямнічнай.
  • 40. Потым абодва хоры сталі каля дома Божага, і я і палавіна начальнікаў са мною,
  • 41. і сьвятары: Эльякім, Маасэя, Міньямін, Міхей, Эльёэнай, Захарыя, Хананія з трубамі,
  • 42. і Маасэя і Шэмая, і Элеазар і Узій, і Ёханан і Малхія, і Элам і Эзэр. І сьпявалі сьпевакі гучна; галоўны ў іх быў Ізрахія.
  • 43. І прыносілі ў той дзень вялікія ахвяры і весяліліся, бо Бог даў ім вялікую радасьць. Весяліліся і жанчыны і дзеці, і весялосьць Ерусаліма далёка было чуваць.
  • 44. У той самы дзень прыстаўлены былі людзі да кладовых пакояў для прынашэньняў пачаткаў і дзесяцінаў, каб зьбіраць з палёў пры гарадах часткі, пакладзеныя законам для сьвятароў і лявітаў, бо Юдэям радасна было глядзець на сьвятароў і лявітаў, якія стаялі,
  • 45. якія правілі службу Богу свайму і дзеі ачышчэньня і былі сьпевакамі і брамнікамі паводле ўстанаўленьня Давіда і сына яго Саламона.
  • 46. Бо здаўна ў дні Давіда і Асафа былі ўстаноўлены ўзначальцы сьпевакоў і песьні Богу, пахвальныя і падзякавальныя.
  • 47. Усе Ізраільцяне ў дні Зарававэля і ў дні давалі часткі сьпевакам і брамнікам на кожны дзень і аддавалі сьвятыні лявітам, а лявіты аддавалі сьвятыні сынам Аарона.