- 1. Найвышэйшая песьня Саламонава.
- 2. Няхай вусны яго мяне пацалуюць! Бо лепшыя за віно твае ласкі.
- 3. Ад водару мазяў тваіх імя тваё - як разьлітае міра; таму і дзяўчаты цябе кахаюць.
- 4. Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; - цар мяне ўвёў у харомы свае! Радавацца і весяліцца будзем з табою; - больш за віно будзем славіць пяшчоты; цябе годнасна любяць!
- 5. Ерусалімскія дочкі! Чорная я, прыгажуня сабою, нібы намёты Кідара ці полагі Саламонавыя.
- 6. Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, - вінаграднікі вартаваць мне казалі, - свайго вінаградніка я не ўпільнавала.
- 7. Ты скажы, каханьне маёй душы, дзе ты пасьвіш? дзе апоўдні ты адпачываеш? навошта бадзяцца мне каля статкаў сяброў тваіх?
- 8. Калі гэтага ты ня знаеш, найпрыгажэйшая краска-дзяўчына, дык ідзі па авечых сьлядах і пасьві свае казьляняткі каля буданоў пастушыных.
- 9. З кабыліцаю з фараонавай калясьніцы параўнаў я цябе, каханая.
- 10. Прыгожыя шчокі твае пад падвескамі, шыю тваю аздабляюць каралькі;
- 11. зробім табе залатыя падвескі са срэбнымі іскрамі.
- 12. Пакуль цар за сталом весяліўся, мой народ разьліваў пахошчы.
- 13. Мне мой мілы - як ладанка зь мірай; начуе ў мяне на грудзях,
- 14. мне мой мілы - як скрыпеню гронка ў мяне ў вінаградніках Эн-гэдзі.
- 15. Якая прыгожая ты, каханая! якая прыгожая ты! Твае вочы - дзьве галубіцы!
- 16. Які ты прыгожы, мой любы, які ты ласкавы, і ложак наш - зелень;
- 17. стрэхі дамоў нашых - кедры, столі іх - кіпарысы.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Песьня > Глава 1