- 1. Адам, Сіт, Энос,
- 2. Каінан, Малелэіл, Ярэд,
- 3. Энох, Матусал, Ламэх,
- 4. Ной, Сім, Хам і Яфэт.
- 5. Сыны Яфэта, Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.
- 6. Сыны Гамэра: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
- 7. Сыны Явана: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.
- 8. Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.
- 9. Сыны Хуша: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
- 10. Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць моцным на зямлі.
- 11. Міцраім спарадзіў: Лудыма, Анаміма, Лэгавіма, Наўтухіма,
- 12. Патрусіма, Каслухіма, ад якога пайшлі Філістымляне, і Кафтарыма.
- 13. Ханаан спарадзіў Сідона, першынца свайго, Хэта,
- 14. Евусэя, Амарэя, Гергесэя,
- 15. Эвэя, Аркея, Сінэя,
- 16. Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.
- 17. Сыны Сіма: Элам, Асур:, Арфаксад, Луд і Арам. Сыны Арама: Уц, Хул, Гефэр і Мэшэх.
- 18. Арфаксад спарадзіў Каінана, а Каінан спарадзіў Салу, а Сала спарадзіў Эвэра.
- 19. У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Фалэк, бо ў дні ягоныя падзялілася зямля; імя брата ягонага Ёктан.
- 20. Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,
- 21. Гадарама, Узала, Дыклу,
- 22. Эвала, Авімаіла, Шэву,
- 23. Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктана.
- 24. А сыны Сімавыя: Арфаксад, Каінан, Сала,
- 25. Эвэр, Фалэк, Рагаў,
- 26. Сэруг, Нахор, Тара,
- 27. Аўрам, ён жа Абрагам.
- 28. Сыны Абрагама: Ісак і Ізмаіл.
- 29. Вось радавод іхні: першынец Ізмаілаў Наваёт, за ім Кедар, Адбэел, Міўсам,
- 30. Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,
- 31. Ертур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаілавыя.
- 32. Сыны Хэтуры, наложніцы Абрагамавай: яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. Сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.
- 33. Сыны Мадыяна: Эфа, Эфэр, Ханох, Авіда і Элдага. Усе гэтыя сыны Хэтуры.
- 34. І спарадзіў Абрагам Ісака. Сыны Ісака: Ісаў і Ізраіль.
- 35. Сыны Ісава: Эліфаз, Рагуіл, Еус, Еглом і Карэй.
- 36. Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Амалік.
- 37. Сыны Рагуіла: Нахат, Зэрах, Шама і Міза.
- 38. Сыны Сэіра: Латан, Шавал, Цывэон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.
- 39. Сыны Латана: Хоры і Гемам; а сястра ў Латана: Тымна.
- 40. Сыны Шавала: Алэан, Манахат, Эвал, Шэфо і Анам. Сыны Цывэона: Ая і Ана.
- 41. Дзеці Аны: Дышон. Сыны Дышона Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран.
- 42. Сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан. Сыны Дышона: Уц і Аран.
- 43. Гэтыя - цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней чым зацараваў цар над сынамі Ізраілевымі: Бэла, сын Вэора, і імя горада ягонага - Дынгава;
- 44. і памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёван, сын Зэраха, з Васоры.
- 45. І памёр Ёван, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцян.
- 46. І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які пабіў Мадыяніцян на полі Маава; імя горада ягонага Авів.
- 47. І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі.
- 48. І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл, з Рэхавота, што каля ракі.
- 49. І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
- 50. І памёр Баал-Ханан, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада ягонага Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавэель, дачка Матрэда, дачка Мэзагава.
- 51. І памёр Гадар. І былі старэйшыны ў Эдома: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт,
- 52. старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон,
- 53. старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар,
- 54. старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія.
Ничего нет для сопоставления.