Глава 1

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
  • 1. Адам, Сіт, Энос,
  • 2. Каінан, Малелэіл, Ярэд,
  • 3. Энох, Матусал, Ламэх,
  • 4. Ной, Сім, Хам і Яфэт.
  • 5. Сыны Яфэта, Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.
  • 6. Сыны Гамэра: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
  • 7. Сыны Явана: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.
  • 8. Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.
  • 9. Сыны Хуша: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
  • 10. Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць моцным на зямлі.
  • 11. Міцраім спарадзіў: Лудыма, Анаміма, Лэгавіма, Наўтухіма,
  • 12. Патрусіма, Каслухіма, ад якога пайшлі Філістымляне, і Кафтарыма.
  • 13. Ханаан спарадзіў Сідона, першынца свайго, Хэта,
  • 14. Евусэя, Амарэя, Гергесэя,
  • 15. Эвэя, Аркея, Сінэя,
  • 16. Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.
  • 17. Сыны Сіма: Элам, Асур:, Арфаксад, Луд і Арам. Сыны Арама: Уц, Хул, Гефэр і Мэшэх.
  • 18. Арфаксад спарадзіў Каінана, а Каінан спарадзіў Салу, а Сала спарадзіў Эвэра.
  • 19. У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Фалэк, бо ў дні ягоныя падзялілася зямля; імя брата ягонага Ёктан.
  • 20. Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,
  • 21. Гадарама, Узала, Дыклу,
  • 22. Эвала, Авімаіла, Шэву,
  • 23. Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктана.
  • 24. А сыны Сімавыя: Арфаксад, Каінан, Сала,
  • 25. Эвэр, Фалэк, Рагаў,
  • 26. Сэруг, Нахор, Тара,
  • 27. Аўрам, ён жа Абрагам.
  • 28. Сыны Абрагама: Ісак і Ізмаіл.
  • 29. Вось радавод іхні: першынец Ізмаілаў Наваёт, за ім Кедар, Адбэел, Міўсам,
  • 30. Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,
  • 31. Ертур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаілавыя.
  • 32. Сыны Хэтуры, наложніцы Абрагамавай: яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. Сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.
  • 33. Сыны Мадыяна: Эфа, Эфэр, Ханох, Авіда і Элдага. Усе гэтыя сыны Хэтуры.
  • 34. І спарадзіў Абрагам Ісака. Сыны Ісака: Ісаў і Ізраіль.
  • 35. Сыны Ісава: Эліфаз, Рагуіл, Еус, Еглом і Карэй.
  • 36. Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Амалік.
  • 37. Сыны Рагуіла: Нахат, Зэрах, Шама і Міза.
  • 38. Сыны Сэіра: Латан, Шавал, Цывэон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.
  • 39. Сыны Латана: Хоры і Гемам; а сястра ў Латана: Тымна.
  • 40. Сыны Шавала: Алэан, Манахат, Эвал, Шэфо і Анам. Сыны Цывэона: Ая і Ана.
  • 41. Дзеці Аны: Дышон. Сыны Дышона Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран.
  • 42. Сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан. Сыны Дышона: Уц і Аран.
  • 43. Гэтыя - цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней чым зацараваў цар над сынамі Ізраілевымі: Бэла, сын Вэора, і імя горада ягонага - Дынгава;
  • 44. і памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёван, сын Зэраха, з Васоры.
  • 45. І памёр Ёван, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцян.
  • 46. І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які пабіў Мадыяніцян на полі Маава; імя горада ягонага Авів.
  • 47. І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі.
  • 48. І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл, з Рэхавота, што каля ракі.
  • 49. І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
  • 50. І памёр Баал-Ханан, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада ягонага Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавэель, дачка Матрэда, дачка Мэзагава.
  • 51. І памёр Гадар. І былі старэйшыны ў Эдома: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт,
  • 52. старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон,
  • 53. старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар,
  • 54. старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія.