- 1. Вось, усё гэта бачыла вока маё, чула вуха маё і зьмеціла сабе.
- 2. Колькі ведаеце вы, ведаю і я: я ня ніжэйшы за вас.
- 3. Але я да ‹сяўладнага хацеў бы гаварыць і жадаў бы спаборнічаць з Богам.
- 4. А вы плетуны хлусні; усе вы бескарысныя лекары.
- 5. О, калі б толькі вы маўчалі! гэта было б залічана вам у мудрасьць.
- 6. Выслухайце ж разважаньні мае і ўдумайцеся ў пярэчаньне вуснаў маіх.
- 7. Ці трэба было вам дзеля Бога гаварыць няпраўду і дзеля Яго гаварыць ману?
- 8. Ці трэба было вам быць заўгодным Яму і за Бога так спрачацца?
- 9. Ці добра будзе, калі Ён выпрабуе вас? Ці ашукаеце Яго, як ашукваюць чалавека?
- 10. Строга пакарае Ён вас, хоць вы і патайна крывадушнічаеце.
- 11. Няўжо веліч Ягоная не палохае вас, і страх Ягоны не нападае на вас?
- 12. Напаміны вашыя падобныя на попел, апоры вашыя - апоры гліняныя.
- 13. Замоўкніце перад мною, і я буду гаварыць, што б ні напаткала мяне.
- 14. Навошта мне турзаць цела маё зубамі маімі і душу маю класьці ў руку маю?
- 15. Вось, Ён забівае мяне, але я буду спадзявацца; я хацеў бы толькі адстояць шляхі мае прад абліччам Ягоным!
- 16. І гэта ўжо ў апраўданьне мне, таму што крывадушнік ня пойдзе прад аблічча Ягонае!
- 17. Выслухайце ж уважліва слова маё і тлумачэньне маё вушамі вашымі.
- 18. Вось, я завёў судовую справу: ведаю, што праўда мая.
- 19. Хто здольны аспрэчыць мяне? Бо я неўзабаве замоўкну і выпушчу дух.
- 20. Дваяка толькі не рабі са мною, і тады я ня буду хавацца ад аблічча Твайго:
- 21. адвядзі ад мяне руку Тваю, і жах Твой хай не трасе мяне.
- 22. Тады кліч, і я буду адказваць, альбо буду гаварыць я, а Ты адказвай мне.
- 23. Колькі ў мяне заганаў і грахоў? пакажы мне беззаконьне маё і грэх мой.
- 24. Навошта хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне ворагам Тваім?
- 25. Ці не сарваную лісьцінку Ты расьціраеш і ці ня сухую саломіну перасьледуеш?
- 26. Бо Ты пішаш на мяне горкае і залічваеш мне грахі маладосьці маёй,
- 27. і ставіш у калодку ногі і прасочваеш усе сьцежкі мае, - гонішся па сьлядах ног маіх.
- 28. А ён, як цьвіль, распадаецца, як вопратка, сточаная мольлю.
Ничего нет для сопоставления.