- 1. І адказваў Гасподзь Ёву з буры і сказаў:
- 2. аперажы, як мужчына, сьцёгны свае: Я буду пытацца ў цябе, а ты адказвай Мне.
- 3. Ты хочаш скінуць суд Мой, зьвінаваціць Мяне, каб апраўдацца?
- 4. Ці такая ў цябе сіла, як у Бога? І ці можаш загрымець голасам, як Ён?
- 5. Упрыгож сябе велічнасьцю і славаю, апраніся ў бляск і велікапышнасьць;
- 6. вылі лютасьць гневу твайго, паглядзі на ўсё ганарлівае і ўпакоры яго;
- 7. зірні на ўсіх напышлівых і прынізі іх, і зьнішчы бязбожных на месцах іхніх;
- 8. закапай іх усіх у зямлю і твары іхнія накрый цемраю.
- 9. Тады і Я прызнаю, што правіца твая можа цябе ратаваць.
- 10. Вось бегемот, якога Я стварыў, як і цябе; ён есьць траву, як вол;
- 11. вось, яго сіла ў сьцёгнах ягоных і моц ягоная ў мускулах чэрава ягонага;
- 12. паварочвае хвастом сваім, як кедрам; а жылы на клубах яго пераплеценыя;
- 13. ногі ў яго, як медныя трубы; косткі ў яго, як жалезныя пруткі;
- 14. гэта - верх шляхоў Божых: толькі Творца яго можа наблізіць да яго меч Свой;
- 15. горы прыносяць яму ежу, і там усе зьвяры польныя гуляюць;
- 16. ён кладзецца пад зацішнымі дрэвамі, пад дахам трысьнягу і ў балотах;
- 17. зацішныя дрэвы пакрываюць яго сваім ценем; вербы каля ручаёў абступаюць яго;
- 18. вось, ён п'е з рукі і не сьпяшаецца; застаецца спакойны, хоць бы Ярдан памкнуўся да вуснаў ягоных.
- 19. Ці возьме хто яго ў вачах ягоных і ці праколе яму нос бусаком?
- 20. Ці можаш ты вудаю выцягнуць левіятана і вяроўкаю схапіць за язык ягоны?
- 21. ці ўкладзеш колца ў ноздры яго? ці праколеш іголкаю сківіцу ягоную?
- 22. ці будзе ён доўга ўпрошваць цябе і ці будзе гаварыць з табою коратка?
- 23. ці зробіць ён дагавор з табою, і ці возьмеш яго сабе назаўсёды ў рабы?
- 24. ці будзеш бавіцца ім, як птушкаю, і ці зьвяжаш яго як дзяўчатак тваіх?
- 25. ці будуць прадаваць яго таварышы па лоўлі, ці падзеляць яго паміж Хананэйскімі купцамі?
- 26. ці можаш прапароць скуру яго дзідаю і галаву ягоную рыбацкаю астрогаю?
- 27. Кладзі на яго руку тваю і памятай пра барацьбу; больш ня будзеш.
Ничего нет для сопоставления.