< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97

Глава 72

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Псальма Асафава. Які добры Бог да Ізраіля, да чыстых сэрцам!
  • 2. А я - ледзь ногі мае не пахіснуліся, ледзь падэшвы мае не пакаўзнуліся, -
  • 3. я быў ліхім пазайздросьціў, як пабачыў дабрадзенства бязбожных,
  • 4. бо няма ім цярпеньняў да самае сьмерці, і сіла моцная ў іх;
  • 5. на працы людзкой іх няма, і разам зь людзьмі яны ўціску ня знаюць.
  • 6. Вось таму іхняя пыха, як нашыйнік, абклала іх, і дзёрзкасьць, як убор, аблягае іх;
  • 7. вылазяць ім вочы ад тлушчу, жаданьні ў сэрцы іхнім варушацца,
  • 8. сьмяюцца яны з усяго; зласьліва паклёпы наводзяць; ганарыста гавораць;
  • 9. вусны свае ўзносяць да неба, - а іхні язык па зямлі валачэцца.
  • 10. Таму туды ж зьвяртаецца народ ягоны, і п'юць ваду поўнаю чараю
  • 11. і кажуць: "як уведае Бог? і ці мае Ўсявышні веданьне?"
  • 12. І вось гэтыя грэшнікі песьцяцца на гэтым сьвеце і памнажаюць багацьце.
  • 13. І сказаў я: ці ж не дарма ачышчаў я сэрца маё і ў нянавісьці абмываў мае рукі,
  • 14. і ўвесь дзень я цярплю ўдары, і кожнае раніцы кару прымаю?
  • 15. Калі б я сказаў: буду так разважаць, як яны, - дык здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.
  • 16. І задумаўся я, як зразумець гэта; але цяжка яно ў вачах маіх,
  • 17. пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і не зразумеў іхняга канца.
  • 18. Так! на коўзкіх шляхах паставіў Ты іх, і скідаеш іх у прорвішчы.
  • 19. Як зьнянацку яны ўвайшлі ў спусташэньне, згінулі, зьніклі ад жахаў!
  • 20. Як сном пасьля абуджэньня, так Ты, Госпадзе, іх разбудзіўшы, зьнішчыш іхнія мроі.
  • 21. Калі кіпела сэрца маё і трымцела нутрына мая,
  • 22. быў я тады неразумны, нічога ня цяміў; як быдла быў я прад Табою.
  • 23. Але заўжды я з Табою; Ты трымаеш мяне за правую руку:
  • 24. Ты вядзеш мяне паводле радаў Тваіх, і потым у славу прымаеш мяне.
  • 25. Хто мне на небе? і з Табою нічога не хачу на зямлі.
  • 26. Зьнемагае цела маё і сэрца маё; Бог - цьвярдыня сэрца майго і частка мая навечна,
  • 27. бо вось гінуць усе, хто збочвае ад Цябе; Ты нішчыш кожнага, хто ад Цябе адступаецца.
  • 28. А мне добра набліжацца да Бога! На Госпада Бога паклаў я надзею маю, каб абвяшчаць усе дзеі Твае!
Ничего нет для сопоставления.