- 1. Кіроўцу хору. На струнных. Псальма Асафава. Песьня.
- 2. Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля.
- 3. І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён - на Сіёне.
- 4. Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну.
- 5. Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы.
- 6. Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх.
- 7. Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь.
- 8. Ты грозны, і хто ўстоіць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
- 9. Зь нябёсаў Ты суд абвясьціў: зямля забаялася і замоўкла,
- 10. калі паўстаў Бог на суд, каб выратаваць усіх прыгнечаных на зямлі.
- 11. І гнеў чалавечы абярнуўся на славу Табе, рэшту гневу Ты ўтаймуеш.
- 12. Рабеце і давайце зарокі Госпаду, Богу вашаму; усе, хто вакол Яго, хай прынясуць дарункі Страшнаму.
- 13. Ён таймуе дух валадароў, Ён страшны царам зямным.
Ничего нет для сопоставления.