• 1. Алілуя. Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых.
  • 2. Хай радуецца Ізраіль за Творцу свайго; сыны Сіёна хай радуюцца за Цара свайго.
  • 3. Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму,
  • 4. бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам.
  • 5. Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.
  • 6. Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхніх вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхняй,
  • 7. каб помсьціць народам, караць плямёны,
  • 8. закоўваць цароў іхніх у кайданы і вяльможаў іхніх - у путы жалезныя,
  • 9. чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты - усім сьвятым Ягоным. Алілуя.