< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Глава 14

  • Закрыть сопоставления
  • 1. У той час Ірад тэтрарх пачуў погалас пра Ісуса
  • 2. і сказаў служкам сваім: гэта Ян Хрысьціцель; ён паўстаў зь мёртвых, і таму цуды ўчыняюцца ім.
  • 3. Бо Ірад, узяўшы Яна, зьвязаў яго і пасадзіў у цямніцу празь Ірадыяду, жонку Піліпа, брата свайго;
  • 4. таму што Ян казаў яму: нельга табе мець яе.
  • 5. І хацеў яго забіць, але пабаяўся народу, бо яго ўважалі за прарока.
  • 6. А ў дзень народзін Ірада, скакала дачка Ірадыяды перад усімі і дагадзіла Іраду;
  • 7. таму ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна ні папросіць.
  • 8. А яна, падбухтораная маці сваёю, сказала: дай мне тут у місе галаву Яна Хрысьціцеля.
  • 9. І засмуціўся цар; але дзеля прысягі і тых, што ўзьляжалі зь ім, загадаў даць ёй,
  • 10. і паслаў адцяць Яну галаву ў цямніцы.
  • 11. І прынесьлі галаву яго ў місе, і далі дзяўчыне; а яна занесла маці сваёй.
  • 12. А вучні яго, прыйшоўшы, узялі яго цела і пахавалі яго;
  • 13. І пачуўшы, адплыў Ісус адтуль на лодцы ў пустэльнае месца адзін; а люд, пачуўшы пра тое, пайшоў за Ім з гарадоў пяшком.
  • 14. І выйшаўшы, Ісус убачыў мноства людзей і пашкадаваў іх, і ацаліў хворых іх.
  • 15. Калі ж зьвечарэла, прыступілі да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустэльная тут мясьціна, і час ужо позьні; адпусьці людзей, каб яны пайшлі ў селішчы і купілі ежы сабе.
  • 16. Але Ісус сказаў ім: ня трэба ім ісьці, вы дайце ім есьці.
  • 17. Яны ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьве рыбіны.
  • 18. Ён сказаў: прынясеце іх Мне сюды.
  • 19. І загадаў народу ўзьлегчы на траву і, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы ў неба, дабраславіў, разламаў і даў хлябы вучням, а вучні - народу.
  • 20. І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў дванаццаць кашоў поўных;
  • 21. а тых, што елі, было каля пяці тысяч чалавек, апроч жанчын і дзяцей.
  • 22. І адразу прымусіў Ісус вучняў Сваіх увайсьці ў лодку і выправіцца раней за Яго на той бок, пакуль Ён адпусьціць людзей.
  • 23. І адпусьціўшы людзей, Ён узышоў на гару сам-насам памаліцца; і калі зьвечарэла, застаўся там адзін.
  • 24. А лодка была ўжо на сярэдзіне мора, і яе біла хвалямі, бо вецер быў супраціўны.
  • 25. А ў чацьвёртую варту ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры.
  • 26. І вучні, убачыўшы Яго, што ішоў Ён па моры, сумеліся і казалі: гэта прывід; і ад страху закрычалі.
  • 27. Але Ісус адразу загаварыў зь імі і сказаў: падбадзёрцеся; гэта Я, ня бойцеся.
  • 28. Пётр сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! калі гэта Ты, загадай мне прыйсьці да Цябе па вадзе.
  • 29. А Ён сказаў: ідзі. І выйшаўшы з лодкі, Пётр пайшоў па вадзе, каб падысьці да Ісуса.
  • 30. але, бачачы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў: Госпадзе! уратуй мяне.
  • 31. Ісус адразу, працягнуўшы руку, падтрымаў яго і кажа яму: малаверны! навошта ты засумняваўся?
  • 32. І калі ўвайшлі яны ў лодку, вецер аціх.
  • 33. А тыя, што ў лодцы былі, падышлі, пакланіліся Яму і сказалі: сапраўды, Ты Сын Божы.
  • 34. І пераправіўшыся, прыбылі ў зямлю Генісарэцкую.
  • 35. І, пазнаўшы Яго, жыхары той мясьціны паслалі ва ўсё навакольле тое і прынесьлі да Яго ўсіх хворых,
  • 36. і прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю адзеньня Ягонага; і каторыя дакраналіся, ацаляліся.
Ничего нет для сопоставления.