- 1. У той час прыступілі вучні да Ісуса, кажучы: хто ж большы ў Царстве Нябесным?
- 2. І паклікаўшы дзіця, Ісус паставіў яго сярод іх
- 3. і сказаў: праўду кажу вам, калі не навернецеся і ня будзеце, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Царства Нябеснае;
- 4. дык вось, хто ўпакорыцца, як гэтае дзіця, той большы ў Царстве Нябесным;
- 5. і хто прыме адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае;
- 6. а хто спакусіць аднаго з малых гэтых, што веруюць у Мяне, таму лепей было б, каб павесілі жарон млынскі на шыю яго і ўтапілі яго ў глыбіні марской.
- 7. Гора сьвету ад спакусаў, бо павінны прыйсьці спакусы; але гора таму чалавеку, празь якога спакусы прыходзяць.
- 8. Калі ж рука твая, альбо нага твая спакушае цябе, адатні яе і кінь ад сябе: лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё бяз рукі альбо без нагі, чым зь дзьвюма рукамі і дзьвюма нагамі быць укінутым у вагонь вечны;
- 9. і калі вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе: лепш табе з адным вокам ў жыцьцё ўвайсьці, чым з двума вачыма быць укінутым у геену вогненную.
- 10. Глядзеце, не пагарджайце ніводным з малых гэтых; бо кажу вам, што анёлы іх на нябёсах заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага.
- 11. Бо прыйшоў Сын Чалавечы вышукаць і выратаваць пагіблае.
- 12. Як вам здаецца? Калі б у нейкага чалавека было сто авечак і заблудзілася адна зь іх; ці не пакіне ён дзевяноста дзевяцёх ў горах і ці ня пойдзе тую шукаць, што заблудзілася?
- 13. і калі дасца знайсьці яе, дык, праўду кажу вам, ён радуецца за яе болей, чым за дзевяноста дзевяць, што не заблудзіліся.
- 14. Так няма волі Айца вашага Нябеснага, каб загінуў адзін з малых гэтых.
- 15. А калі згрэшыць супроць цябе брат твой, ідзі і выкрый яго паміж табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, дык здабыў ты брата твайго;
- 16. калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго альбо двух, каб вуснамі двух альбо трох сьведкаў пацьвердзілася кожнае слова;
- 17. калі ж не паслухаецца іх, скажы царкве; а калі і царквы не паслухаецца, дык няхай будзе ён табе, як язычнік і мытнік.
- 18. Праўду кажу вам: што вы зьвяжаце на зямлі, тое будзе зьвязана на небе; і што разьвяжаце на зямлі, тое будзе разьвязана на небе.
- 19. Праўду таксама кажу вам, што калі двое з вас пагодзяцца на зямлі прасіць за любую справу, дык чаго б ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах;
- 20. бо дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх.
- 21. Тады прыступіў Пётр і сказаў Яму: Госпадзе! колькі разоў дараваць брату майму, які грэшыць супроць мяне? ці да сямі разоў?
- 22. Кажа яму Ісус: не кажу табе: "да сямі", а да сямі разоў па семьдзесят.
- 23. Таму Царства Нябеснае падобнае на цара, які захацеў зрахавацца з рабамі сваімі.
- 24. Калі ён пачаў рахавацца, прывялі да яго аднаго, хто быў вінен яму дзесяць тысяч талянтаў;
- 25. а як ён ня меў, чым заплаціць, дык уладар ягоны загадаў прадаць яго, і жонку ягоную, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць.
- 26. Тады раб той упаў і, кланяючыся яму, казаў: "уладару! пацярпі на мне, і ўсё табе заплачу".
- 27. Уладар, зьлітаваўшыся з раба таго, адпусьціў яго і доўг дараваў яму.
- 28. А раб той, выйшаўшы, знайшоў аднаго з субратоў сваіх, які вінен яму быў сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: "аддай мне, што вінен".
- 29. Тады субрат ягоны ўпаў да ног яму, умольваў яго і казаў: "пацярпі на мне, і ўсё аддам табе".
- 30. Але той не схацеў, а пайшоў і ўвязьніў яго ў цямніцу, пакуль не аддасьць доўгу.
- 31. Субраты ягоныя, убачыўшы тое, засмуціліся вельмі, і прыйшоўшы расказалі ўладару свайму пра ўсё, што было.
- 32. Тады ўладар ягоны заклікае яго і кажа: "ліхі раб, увесь доўг той я дараваў табе, бо ўпрасіў ты мяне;
- 33. ці ня варта было і табе памілаваць субрата твайго, як і я цябе памілаваў?".
- 34. І, угневаўшыся, уладар ягоны аддаў яго кбтам, пакуль не аддасьць яму ўсяго доўгу свайго.
- 35. Так і Айцец Мой Нябесны зробіць з вамі, калі не даруеце кожны брату свайму ад сэрца свайго правінаў ягоных.
Ничего нет для сопоставления.