- 1. Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі - пад небам.
- 2. Ёсьць пара нарадзіцца, і пара памерці, пара насаджаць, і пара вырываць пасаджанае.
- 3. Пара забойства, і пара гаеньня; пара разбураць, і пара будаваць;
- 4. пара плачу, і пара весялосьці; пара бедаваць, і пара танцаваць;
- 5. пара раскідаць камяні, і пара зьбіраць камяні; пара абдымаць, і пара ўхіляцца абдоўмаў;
- 6. пара шукаць, і пара губляць; пара ашчаджаць, і пара выкідаць;
- 7. пара разьдзіраць, і пара зашываць; пара маўчаць, і пара прамаўляць;
- 8. пара кахаць, і пара ненавідзець; пара вайне, і пара міру.
- 9. Якая карысьць таму, хто працуе, з таго, над чым ён працуе?
- 10. Бачыў я гэты клопат, які Бог даў сынам чалавечым, каб мелі сабе турботу.
- 11. Усё Ён цудоўным зрабіў сваёю парою і вечнасьць паклаў ім у сэрца, хоць ня кемяць яны ў тых справах, што Бог учыніў, ад пачатку і да канца.
- 12. Уведаў я, што няма ім нічога лепшага, як весяліцца і ў жыцьці сваім добрае толькі ўчыняць.
- 13. І калі які чалавек есьць і п'е і бачыць дабро ва ўчынках сваіх, дык гэта - дар Божы.
- 14. Уведаў я, што ўсё, што робіць Бог, застаецца навекі; Ён робіць так, каб багавейна ступалі перад абліччам Яго.
- 15. Што было, тое ёсьць і цяпер, і што будзе, тое было ўжо; і пакліча Бог мінулае.
- 16. Яшчэ я пад сонцам пабачыў: месца суду - а там беззаконьне; месца праўды - а там няпраўда
- 17. І сказаў я ў сэрцы маім: "Судзіць будзе Бог праведнага і грэшнага; бо на кожную справу прызначана пара і суд на кожную дзею тваю".
- 18. Сказаў я ў сэрцы маім сынам чалавечым, каб Бог іх выпрабаваў і каб убачылі яны, што самі ў сабе яны - жывёлы:
- 20. Усё ідзе ў адно месца; усё выйшла з тла, і ўсё вяртаецца ў тло.
- 21. Хто ведае: ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўгору, а ці дух жывёл апускаецца долу, у зямлю?
- 22. І вось убачыў я, што няма нічога лепшага чалавеку, як радавацца з учынкаў сваіх: бо гэта - доля яго; хто ж бо яго прывядзе паглядзець на тое, што пасьля яго будзе?
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Экклезiяст > Глава 3