Глава 40

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
  • 1. І адказваў Гасподзь Ёву з буры і сказаў:
  • 2. аперажы, як мужчына, сьцёгны свае: Я буду пытацца ў цябе, а ты адказвай Мне.
  • 3. Ты хочаш скінуць суд Мой, зьвінаваціць Мяне, каб апраўдацца?
  • 4. Ці такая ў цябе сіла, як у Бога? І ці можаш загрымець голасам, як Ён?
  • 5. Упрыгож сябе велічнасьцю і славаю, апраніся ў бляск і велікапышнасьць;
  • 6. вылі лютасьць гневу твайго, паглядзі на ўсё ганарлівае і ўпакоры яго;
  • 7. зірні на ўсіх напышлівых і прынізі іх, і зьнішчы бязбожных на месцах іхніх;
  • 8. закапай іх усіх у зямлю і твары іхнія накрый цемраю.
  • 9. Тады і Я прызнаю, што правіца твая можа цябе ратаваць.
  • 10. Вось бегемот, якога Я стварыў, як і цябе; ён есьць траву, як вол;
  • 11. вось, яго сіла ў сьцёгнах ягоных і моц ягоная ў мускулах чэрава ягонага;
  • 12. паварочвае хвастом сваім, як кедрам; а жылы на клубах яго пераплеценыя;
  • 13. ногі ў яго, як медныя трубы; косткі ў яго, як жалезныя пруткі;
  • 14. гэта - верх шляхоў Божых: толькі Творца яго можа наблізіць да яго меч Свой;
  • 15. горы прыносяць яму ежу, і там усе зьвяры польныя гуляюць;
  • 16. ён кладзецца пад зацішнымі дрэвамі, пад дахам трысьнягу і ў балотах;
  • 17. зацішныя дрэвы пакрываюць яго сваім ценем; вербы каля ручаёў абступаюць яго;
  • 18. вось, ён п'е з рукі і не сьпяшаецца; застаецца спакойны, хоць бы Ярдан памкнуўся да вуснаў ягоных.
  • 19. Ці возьме хто яго ў вачах ягоных і ці праколе яму нос бусаком?
  • 20. Ці можаш ты вудаю выцягнуць левіятана і вяроўкаю схапіць за язык ягоны?
  • 21. ці ўкладзеш колца ў ноздры яго? ці праколеш іголкаю сківіцу ягоную?
  • 22. ці будзе ён доўга ўпрошваць цябе і ці будзе гаварыць з табою коратка?
  • 23. ці зробіць ён дагавор з табою, і ці возьмеш яго сабе назаўсёды ў рабы?
  • 24. ці будзеш бавіцца ім, як птушкаю, і ці зьвяжаш яго як дзяўчатак тваіх?
  • 25. ці будуць прадаваць яго таварышы па лоўлі, ці падзеляць яго паміж Хананэйскімі купцамі?
  • 26. ці можаш прапароць скуру яго дзідаю і галаву ягоную рыбацкаю астрогаю?
  • 27. Кладзі на яго руку тваю і памятай пра барацьбу; больш ня будзеш.