< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90

Глава 65

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Клікніце Богу, уся зямля.
  • 2. Сьпявайце славу імю Ягонаму; гонар славе Ягонай, хвала Яму.
  • 3. Скажэце Богу: грозны Ты ў дзеях Тваіх! У вялікай сіле Тваёй упакорацца Табе ворагі Твае.
  • 4. Хай паклоніцца Табе ўся зямля і сьпявае Табе, хай сьпявае імю Твайму, Усявышні!
  • 5. Прыйдзеце і гляньце на дзеі Бога, грознага ў дзеях супроць сыноў чалавечых.
  • 6. Ён мора ў сушу ператварыў: раку перайшлі нагамі; там радасьць была нам у Ім.
  • 7. Магутнасьцю Сваёю ўладарыць Ён вечна; вочы Ягоныя глядзяць на народы, хай ня ўзносяцца бунтаўшчыкі.
  • 8. Дабраславеце, народы, Бога нашага і ўзнясеце славу Яму.
  • 9. Ён жыцьцё захаваў душы нашай, і назе нашай ня даў пахіснуцца.
  • 10. Ты нас выпрабаваў, Божа, ператапіў нас, як топяць срэбра.
  • 11. Ты ўвёў нас у сетку, аковы паклаў нам на сьцёгны нашыя,
  • 12. пасадзіў чалавека на галаву нам. Мы ўвайшлі ў вагонь і ў ваду, і Ты вывеў нас на волю.
  • 13. Увайду ў дом Твой з цэласпаленьнямі, аддам Табе зарукі мае,
  • 14. якія вымавілі вусны мае і сказаў язык мой у скрусе маёй.
  • 15. Цэласпаленьні тлустыя прынясу я Табе, з дымам ахвярным з авечага лою; ахвярую валоў і казлоў.
  • 16. Прыйдзеце, паслухайце ўсе, богабаязныя, і я абвяшчу вам, што стварыў Ён душы маёй.
  • 17. Я паклікаў Яго вуснамі маімі і ўславіў Яго языком маім.
  • 18. Калі б угледзеў я беззаконьне ў сэрцы маім, дык не пачуў бы мяне Гасподзь.
  • 19. Але Бог пачуў, уважыў голасу маленьня майго.
  • 20. Дабраславёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і не адвярнуў ад мяне ласкі Свае.
Ничего нет для сопоставления.