< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76

Глава 51

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Кіроўцу хору. Вучэньне Давідава.
  • 2. пасьля таго, як прыходзіў Доік Ідумэянін, і данёс Саўлу, і сказаў яму, што Давід прыйшоў у дом Ахімэлэхаў.
  • 3. Чаго хвалішся злачынствам, магутны? Ласка Божая заўжды са мною;
  • 4. твой язык наклікае пагібель; як брытва навостраная ён у цябе, падступнік!
  • 5. Ты болей любіш зло, чым дабро, а няпраўду болей за праўду казаць;
  • 6. ты любіш усякія шкадлівыя словы, язык аблудны.
  • 7. За гэта Бог зруйнуе цябе дарэшты, выкіне цябе і вырве цябе зь сялібы тваёй і корань твой зь зямлі жывых.
  • 8. Убачаць праведнікі і напалохаюцца; пасьмяюцца зь іх і скажуць:
  • 9. вось чалавек, які ня ў Богу закладваў цьвярдыню сваю, а спадзяваўся на мностьва багацьця свайго, мацаваўся ў злачынстве сваім.
  • 10. А я, як аліва зялёная, у доме Божым; і надзею кладу на міласьць Божую на векі вечныя,
  • 11. вечна буду славіць Цябе за тое, што Ты ўчыніў, і на Тваё спадзявацца імя, бо яно добрае перад сьвятымі Тваімі.
Ничего нет для сопоставления.